Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Эфэсцаў, 2 Да Эфэсцаў, 2 глава

1 І вас, мёртвых праступкамі і граха́мі вашымі,
2 у якіх вы калісь хадзілі па ве́ку гэтага сьве́ту, па волі князя ўлады паве́транае, духа, што дзе́ець цяпе́р у сынох праціўле́ньня,
3 між якімі і мы ўсе́ жылі калісь у пажаданьнях це́ла нашага, выпаўняючы жаданьні це́ла і думак, і былі па прыродзе дзяцьмі гневу, як і другія, —
4 Бог, багаты літасьцяй праз вялікую любоў Сваю, якою палюбіў нас,
5 і нас, мёртвых праступкамі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай вы выбаўлены, —
6 і ўскрасіў з Ім, і пасадзіў на мясцох нябе́сных у Хрысьце Ісусе,
7 каб зьявіць у надыходзячых гадох многасьць багацьця ласкі Свае́й у ласкавасьці да нас у Хрысьце́ Ісусе.
8 Бо ласкай вы выбаўлены праз ве́ру; і гэта не ад вас — Божы дар:
9 не ад дзе́л, каб ніхто не хваліўся.
10 Бо мы — Яго стварэньне, створаныя ў Хрысьце́ Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя празначыў, каб мы ў іх хадзілі.
11 Дык памятайце, што вы, калісь пагане це́лам, называныя неабрэзаньнем ад так званага абрэзаньня ў це́ле, рукатворнага,
12 што вы былі ў час гэны бяз Хрыста, прызнаваныя чужакамі ад грамадзянства Ізраільскага і чужыя запаве́там прырачэньня, ня маючы надзе́і і бяз Бога ў сьве́це;
13 а цяпе́р у Хрысьце́ Ісусе вы, што былі калісь далёка, сталіся блізкімі крывёю Хрыстоваю.
14 Бо Ён ёсьць мір наш, што́ ўчыніў з абодвух адно і разбурыў стаяўшую пасярэдзіне за́гарадку,
15 зьніштожыўшы, варожасьць Це́лам Сваім, а закон за́паведзяў — навукай, каб з двох стварыць у Сабе́ аднаго новага чалаве́ка, ладзячы мір,
16 і ў адным це́ле пагадзіць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць;
17 і, прыйшоўшы, абвясьціў мір вам, далёкім і блізкім,
18 бо праз Яго абое маем доступ да Айца ў адным Духу.
19 Дык вы ўжо ня чужыя і ня прыходні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,
20 збудаваныя на падваліне Апосталаў і Прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,
21 на якім уся будыніна, разам змацаваная, расьце́ ў сьвяты храм у Госпадзе,
22 на якім і вы разам будуецеся на жыльлё Божае Духам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Эфэсцаў, 2 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.