Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да эхвесцаў, 2 Да эхвесцаў, 2 глава

1 І вас, якія былі мёртвымі праз злачынствы і грахі (вашыя),
2 у якіх вы не́калі жылí, паводля звычая сьвету гэтага, па волі князя ўлады (што ў) паветры, духа, які цяпер дзейнічае ў сынах супраціву,
3 паміж якімі і ўсе мы не́калі жылí ў пажадлівасьцях плоці нашай, выконваючы хаценьні плоці і думак, і былі па прыродзе дзе́цьмі гне́ву, як і астатнія,
4 Бог, багаты міласэрнасьцю, праз вялікую любоў Сваю, якою ўзьлюбіў нас,
5 і нас, мёртвых па злачынствах, ажывіў з Хрыстом, — Багадацьцю вы ўратаваны, —
6 і ўваскрасіў (зь Ім), і пасадзіў (зь Ім) у Нябёсах у Хрысьце Ісусе,
7 каб зьявіць у надыходзячых вяках найвялікшае багацьце Багадаці Сваёй у дабрыні да нас у Хрысьце Ісусе.
8 Бо Багадацьцю вы ўратаваны празь веру, і гэта ня ад вас, Божы дар:
9 ня ад дзеяў, каб ніхто ня хваліўся.
10 Бо мы Ягонае стварэньне, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прызначыў, каб нам іх выканаць.
11 Таму памята́йце, што вы, не́калі пагане па целу, якіх называлі няабрэзанымі, гэтак званыя абрэзаныя абразаньнем па целу, якое рабілася рукамі,
12 таму што вы былі ў той час бяз Хрыста, будучы адчу́жанымі ад грамадзянства Ізраэля і чужымі Запаветам абяцаньня, якія ня мелі надзеі і (былі) бязбожнымі ў гэтым сьвеце.
13 А цяпер у Хрысьце Ісусе вы, якія не́калі былі далёка, сталіся блізкімі Крывёю Хрыстоваю.
14 Бо Ён ёсьць мір наш, Які зрабіў тое і другое адзіным, і разбурыў стаячую паміж імі сьцяну, якая разьдзяляла іх і адасабляла,
15 скасаваўшы варожасьць Целам Сваім, а Закон прыказаньняў — Вучэньнем, каб із двух стварыць у Сабе аднаго новага чалавека, прыносячы мір,
16 і прымірыць з Богам абодвух у адным целе праз крыж, забіўшы варожасьць на ім.
17 І прыйшоўшы Ён абвясьціў мір вам, далёкім і блізкім,
18 таму што празь Яго мы, адны і другія, маем доступ у адным Духу да Бацькі.
19 Таму вы ўжо ня чужынцы альбо прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і свае Богу,
20 угрунтаваныя на падваліне Апосталаў і прарокаў, дзе вуглавым Каменем ёсьць Сам Ісус Хрыстос,
21 на Якім уся будыніна шчыльна змацоўваючыся, узрастае ў Сьвятыню ў Госпадзе,
22 на Якім і вы разам будуецеся ў жытло Бога Духам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да эхвесцаў, 2 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.