Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Эфэсян 4 Да Эфэсян 4 раздзел

1 Дык я, вязень у Спадару, малю вас хадзіць годна пагуканьня, да каторага вы пагуканы,
2 З усёю пакораю а лагоднасьцю, зь цярплівосьцю, выбачаючы адзін аднаму ў міласьці,
3 Сілуючыся заховаваць суцэльнасьць Духа ў зьвязе супакою.
4 Адно цела й адзін дух, як вы й пагуканы ў ваднэй надзеі пагуканьня свайго;
5 Адзін Спадар, адна вера, адзін хрэст,
6 Адзін Бог і Ацец усіх, Каторы над усімі, і пераз усіх, і ў вусіх нас.
7 Кажнаму ж з нас дана ласка подле меры дару Хрыстовага.
8 Затым кажа: «Узышоўшы на вышыню, апаланіў палон і даў дары людзём».
9 Але тое, што ўзышоў, што гэта, як ня тое, што таксама зышоў да найніжшых часьцяў зямлі?
10 Тый, што зышоў, ё Тый самы, што і ўзышоў над усі нябёсы, каб напоўніць усе.
11 І Ён прызначыў некатрых за апосталаў, а некатрых за прарокаў, а некатрых за евангелістых, а некатрых за пастыроў а вучыцеляў,
12 Да дасканальненьня сьвятых, да справы службы, да будаваньня цела Хрыстовага,
13 Пакуль усі ня прыйдзем у суцэльнасьць веры і супоўнае пазнаньне Сына Божага, у мужа вырослага, у меру поўнага росту Хрыстовага;
14 Каб мы ня былі балей бязьлеткамі, веянымі а ношанымі кажным ветрам навукі ў падходзе людзкім, у лісьлівай хітрыні абмылы;
15 Але, будучы праўдамоўнымі ў міласьці, усяляк урасталі ў Тога, Каторы галава, Хрыстос,
16 З Каторага ўсе цела, належна злучана а зьвязана ўзаемна кажнай суставаю, у меру дзеяньня кажнае часьці, дзее прырост да збудаваньня самога сябе ў міласьці.
17 Затым я кажу й сьветчу Спадаром, каб наперад вы не хадзілі, як ходзяць пагане, подле марнасьці розуму свайго,
18 Будучы зацемненыя ў розуме, аддаленыя ад жыцьця Божага з прычыны неведзі, каторая ў іх, з прычыны закалянасьці сэрцаў іхных;
19 Яны, стаўшы нячульлівымі, аддаліся аблуду, каб дзеяць усялякую нечысьціню із жадою.
20 Але вы ня так пазналі Хрыста,
21 Калі вы запраўды чулі Яго і былі навучаныя ў Ім, што праўда ў Ісусу,
22 Каб ськінуць усе, што датыкаецца пярэдняга паступку старога чалавека, што раскладаецца ў вашукных жадах,
23 І аднавіцца духам розуму свайго,
24 І адзецца ў новага чалавека, створанага подле Бога ў справядлівасьці а сьвятасьці праўды.
25 Затым, адхінуўшы ману, кажыце праўду кажны бліжняму свайму, бо мы сучаланы адзін аднаму.
26 Абураючыся, не грашыце; сонца хай ня зойдзе ў вугневаньню вашым.
27 І не давайце месца дзяблу.
28 Хто краў, няхай не крадзець, але валей няхай працуе, робячы рукамі сваімі добрае, каб меў удзяліць патрабуючаму.
29 Ніякае гнілое слова хай ня выходзе з вуснаў вашых, але калі якое добрае да патрэбнага збудаваньня, каб дало ласку слухаючым.
30 І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Каторым вы запячатаваны на дзень адкупленьня.
31 Усялякая гарчэль а гнеў а абурэньне а вераск а блявузґаньні няхай будуць аддалены ад вас. з усёй злоснасьцяй;
32 І будзьце зычлівыя адзін да аднаго, спагадлівыя, даруючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысту дараваў вам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога Паўлы апостала да Эфэсян, 4 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да Эфэсян 4 раздзел в переводах:
Да Эфэсян 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.