Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Эфесцаў 4 Пасланне да Эфесцаў 4 раздзел

ЖЫЦЦЁ, ЗГОДНАЕ З ПАКЛІКАННЕМ

Заклік да еднасці

1 Малю вас я, вязень у Пану, паступаць годна паклікання, якім вы пакліканы,
2 з усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові,
3 стараючыся захаваць еднасць духа ў саюзе спакою.
4 Адно ёсць цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання.
5 Адзін ёсць Пан, адна вера, адзін хрост,
6 адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх.
Розныя харызмы для будавання Касцёла

7 Кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры Хрыстовага дару.
8 Таму і сказана: «Узышоўшы на вышыні, паланіў палонных і даў людзям дары».
9 А што азначае «ўзышоўшы», калі не тое, што Ён сышоў да ніжэйшых частак зямлі.
10 Той, хто сышоў, ёсць і тым, хто ўзышоў вышэй за ўсе нябёсы, каб напоўніць усё.
11 Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі
12 дзеля выхавання святых для справы служэння, для будавання Хрыстовага цела,
13 пакуль усе мы прыйдзем да еднасці веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да меры сталасці паводле Хрыстовай паўнаты.
14 Каб мы больш не былі дзецьмі, якіх хістае і захапляе кожны вецер вучэнняў, каб людскім падманам, хітрым штукарствам увесці ў зман.
15 Будучы шчырымі ў любові, ва ўсім будзем узрастаць да таго, хто з’яўляецца Галавою, — да Хрыста.
16 З Яго ўсё цела, якое складаецца і злучаецца праз розныя ўзаемныя сувязі, у меру дзеяння кожнага асобнага члена, атрымлівае ўзрастанне для будавання самога сябе ў любові.
Стары і новы чалавек

17 Кажу гэта і сведчу ў Пану, каб вы больш не жылі, як жывуць язычнікі ў марнасці свайго розуму,
18 з зацьмёным мысленнем, адчужаныя ад Божага жыцця праз няведанне, якое караніцца ў іх, праз упартасць іхніх сэрцаў.
19 Яны, стаўшы нячулымі, аддаліся распусце, робячы нячыстае з усёй прагнасцю.
20 Не гэтаму вы навучыліся ад Хрыста,
21 калі сапраўды чулі пра Яго і вучыліся ў Ім паводле праўды, якая ёсць у Езусе,
22 але таму, каб адкінуць ранейшыя паводзіны старога чалавека, які знішчае сябе зманлівымі пажадлівасцямі.
23 Таму дазвольце аднавіцца Духу ў вашым розуме
24 і апраніцеся ў новага чалавека, створанага паводле Бога ў справядлівасці і святасці праўды.
25 Дзеля таго адкіньце падман, гаварыце праўду кожны свайму бліжняму, бо мы — члены адзін аднаго.
26 Гневайцеся, але не грашыце, няхай сонца не заходзіць у гневе вашым.
27 І не давайце месца д’яблу.
28 Хто краў, няхай больш не крадзе, лепш няхай працуе, здабываючы сваімі рукамі даброты, каб меў чым дапамагчы патрабуючаму.
29 Усякае ліхое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае дзеля збудавання, каб прынесла ласку тым, хто слухае.
30 Не засмучайце Святога Духа Божага, якім вы пазначаны на дзень адкуплення.
31 Усякая горыч, раздражненне, гнеў, крык і блюзнерства няхай будуць выдалены ад вас разам з усякай злосцю.
32 Вы ж будзьце адзін да аднаго лагоднымі, міласэрнымі, даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце дараваў вам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланне да Эфесцаў, 4 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Эфесцаў 4 раздзел в переводах:
Да Эфесцаў 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.