Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Эфесцаў, 6 Пасланне да Эфесцаў, 6 глава

Бацькі і дзеці

1 Дзеці, слухайцеся ў Пану сваіх бацькоў, бо гэта справядліва.
2 Шануй бацьку свайго і маці — гэта першая запаведзь у абяцанні,
3 каб добра было табе і каб доўга ты жыў на зямлі.
4 І вы, бацькі, не раздражняйце вашых дзяцей, але выхоўвайце іх праз навучанне і настаўленне Пана.
Гаспадары і нявольнікі

5 Нявольнікі, слухайцеся вашых гаспадароў паводле цела з бояззю і трымценнем, у прастаце вашага сэрца, як Хрыста.
6 Служыце не толькі для вока, каб спадабацца людзям, але як Хрыстовыя нявольнікі, выконваючы Божую волю ад душы,
7 служачы рупліва, як Пану, а не як людзям.
8 Ведайце, што кожны, нявольнік ён ці свабодны, калі зробіць нешта добрае, атрымлівае тое ж ад Пана.
9 І вы, гаспадары, рабіце з імі тое самае: перастаньце пагражаць, ведаючы, што і над вамі, і над імі ёсць у нябёсах Пан, які не зважае на асобу.
Барацьба са злом

10 Нарэшце, мацуйцеся ў Пану магутнасцю Ягонай сілы.
11 Апраніцеся ва ўсю Божую зброю, каб вы маглі супрацьстаяць подступам д’ябла.
12 Бо нашая барацьба не супраць крыві і цела, але супраць панаванняў, супраць уладаў, супраць гаспадароў цемры гэтага свету, супраць нябесных духаў злосці.
13 Дзеля гэтага прыміце ўсю Божую зброю, каб вы маглі супрацьстаяць у ліхі дзень і, усё адолеўшы, выстаяць.
14 Таму станьце, падперазаўшы свае сцёгны праўдаю, і апрануўшыся ў панцыр справядлівасці,
15 і абуўшы ногі ў гатовасць дабравесціць спакой.
16 А разам з усім вазьміце шчыт веры, якім зможаце пагасіць усе распаленыя стрэлы злога;
17 і шлем збаўлення вазьміце, і меч духоўны, якім ёсць Божае слова.
18 Ва ўсялякай малітве і просьбе маліцеся ў Духу пры кожнай нагодзе. А дзеля гэтага дбайце з усёй стараннасцю і маліцеся за ўсіх святых
19 і за мяне, каб мне дадзена было слова, і я мог адкрыць свае вусны, і адважна абвяшчаць таямніцу Евангелля,
20 дзеля якога я стаў пасланнікам у кайданах, каб смела прапаведаваў яго, як і належыць.
Заключныя прывітанні

21 Тыхік, умілаваны брат і верны слуга ў Пану, пра ўсё раскажа вам, каб вы ведалі пра мяне і што я раблю.
22 Я паслаў яго да вас, каб вы ведалі, што ў нас робіцца, і каб ён падбадзёрыў вашыя сэрцы.
23 Спакой вам, браты, і любоў з вераю ад Бога Айца і Пана Езуса Хрыста.
24 Ласка з усімі, якія любяць Пана нашага Езуса Хрыста незнішчальнай любоўю. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Эфесцаў, 6 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.