1 Самара будзе спустошана, бо яна паўстала супроці Бога: ад мяча паваляцца яны, дзецяняты іхныя будуць разьбіты, і цяжарныя іхныя будуць распораны.
2 Навярніся, Ізраелю, да СПАДАРА, Бога свайго, бо ты спатыкнуўся з прычыны бяспраўя свайго.
3 Вазьміце із сабою словы й навярніцеся да СПАДАРА; кажыце Яму: «Даруй кажнае бяспраўе й прыймі ласкава, дык мы заплацім цялём вуснаў нашых.
4 Асур ня выбаве нас; мы ня будзем езьдзіць конна на конях і наперад ня скажам рабоце рук нашых: "Багове нашы", бо ў Цябе сірата знаходзе спагаду».
5 Вылячу адвярненьне іхнае, ахвотна буду любіць іх, бо гнеў Мой адвярнуўся ад іх.
6 Я буду расою Ізраелю; ён заквіціць, як ліля, і пусьце карэньне сваё, як Лібан.
7 Разрастуцца галузы ягоныя, і харашыня ягоная будзе, як аліўнага дзерва, і пах, як лібанскі.
8 Зьвернуцца тыя, што жылі пад сьценям ягоным, ажывуць, як збожжа, і вырастуць, як віно, памятка ягоная будзе, як віна лібанскага.
9 Яхрэм скажа: «Што я маю рабіць із балванамі?» Я адказаў і назіраў яго; Я як зялёны кіпрыс; зь Мяне знойдзены плады твае.
10 Хто мудры і зразумее гэта? разумны і даведаецца? бо дарогі СПАДАРОВЫ правільныя, і справядлівыя будуць хадзіць па іх, але выступнікі паваляцца на іх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Госі, 14 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.