1 Кажыце братом вашым: «Аммі» і сёстрам вашым: «Ругама».
2 «Правуйцеся з маткаю вашаю, правуйцеся, бо яна ня жонка Імне, ані Я муж ёй, каб яна аддаліла бязулства ізь віду свайго і чужалоства з памеж пелькаў сваіх.
3 Каб Я ня выставіў яе аголенаю і не пастанавіў яе як у дзень, калі яна нарадзілася, і не зрабіў яе, як пустыню і не абярнуў яе ў сухую зямлю, і не замарыў яе смагаю.
4 І сыноў ейных не пажалею, бо яны сыны бязулства;
5 Бо маці іхная бязулствавала; тая, што радзіла іх, зрабіла ганебна; бо яна казала: "Пайду за палюбоўнікамі сваімі, што даюць хлеб імне й ваду імне, воўну імне а лён імне, аліву імне а напіткі імне",
6 Затым, вось, Я загараджу дарогу тваю цернямі і агараджу агарожаю яе, і сьцежак сваіх яна ня знойдзе.
7 І пажанецца за палюбоўнікамі сваімі, але не дажанець іх; і будзе шукаць іх, але ня знойдзе і скажа: "Пайду й зьвярнуся да свайго першага мужа, бо тады было імне лягчэй, чымся цяпер".
8 Бо яна ня ведала, што Я даваў ёй збожжа а вінны сок а аліву, і памножыў ёй срэбра а золата, з каторага яны зрабілі аброк Ваалу.
9 Затым зьвярнуся і адбяру збожжа Сваё часу яго, і вінны сок Свой упару яго, і выратую воўну Сваю а лён Свой, даны накрываць голасьць ейную.
10 І цяпер адкрыю сорам ейны на ачох палюбоўнікаў ейных, і ніхто ня вывальне яе з рукі Мае.
11 І спыню ўсю весялосьць ейную, сьвяты ейныя, маладзікі ейныя а сыботы ейныя а ўсі ўрочыстыя поры ейныя.
12 І спустошу віны ейныя а фіґі ейныя, праз каторыя яна кажа: "Гэта заплата мая, што далі імне палюбоўнікі мае"; а Я абярну іх у лес, і зьвяры палявыя зьядуць іх.
13 І даведаюся да яе за дні Ваалам, калі яна кадзіла ім, і прыбіралася завушніцамі а кралямі, і хадзіла за палюбоўнікамі сваімі, а Мяне забылася, — агалашае СПАДАР.
14 Затым, вось, і Я прынаджу яе, і павяду яе на пустыню, і буду гукаць да сэрца ейнага.
15 І дам ёй стуль вінныя народы і даліну Ахор дзеля дзьвярэй надзеі; і яна будзе пяяць там, як за дзён маладосьці свае і як у дзень, як узышла ізь зямлі Ягіпецкае.
16 І будзе таго дня, — агалашае СПАДАР, — будзеш гукаць Мяне: "Мужу мой", але ня будзеш гукаць Мяне: "Ваале".
17 І аддалю ймёны Ваалаў з вуснаў ейных, і яны ня будуць болей менаваныя ймёнамі сваімі.
18 І таго дня ўчыню змову ім ізь зьвярмі палявымі, і з птушкамі нябёсным! і з паўзунамі земнымі; і лук, і меч, і бітву патрышчу ізь зямлі, і дам ім супачываць бясьпечна.
19 І заручу цябе із Сабою на векі; але, заручу цябе із Сабою справядлівасьцяй а судам а міласэрдзям а спагадаю.
20 І заручу цябе із Сабою вернасьцяй, і ты пазнаеш СПАДАРА.
21 І станецца ў тым часе, што Я буду адказаваць, — агалашае СПАДАР, — буду адказаваць нябёсам; а яны будуць адказаваць зямлі;
22 А зямля будзе адказаваць збожжу а вінному соку а аліве; а яны будуць адказаваць Езрэелю.
23 І пасею яе Сабе ў зямлі, і пажалею Ло-Ругаму, і буду казаць не Свайму люду: "Ты люд Мой", а ён скажа: "Бог мой"».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Госі, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.