1 Не весяліся, Ізраелю, да захапленьня, як люды; бо ты адышоў, бязулячы, ад Бога свайго; ты палюбіў заплату на кажнай малатаўні збожжа.
2 Малатаўня а таўчэльня ня будуць жывіць іх, і віннны сок адмовіцца ад яго.
3 Ня будуць яны жыць на зямлі СПАДАРОВАЙ, але Яхрэм зьвернецца да Ягіпту і будзе есьці нячыстае ўв Асыры.
4 Ня будуць узьліваць віна СПАДАРУ ані будуць прыемныя Яму. Аброкі іхныя будуць ім, як хлеб жалобы, усі, што ядуць яго, будуць сплюгаўлены, бо хлеб за душу іхную ня ўвыйдзе ў дом СПАДАРОЎ.
5 Што вы будзеце рабіць у дзень прызначанага сьвята і ў дзень сьвята СПАДАРОВАГА?
6 Бо, гля, яны адходзяць ад зьнішчэньня; Ягіпет зьбярэць іх; Мэмфіс пахавае іх; жаданае імі срэбра спадзець крапіве; цернь будзе ў буданох іхных.
7 Прышлі дні даведаньня, прышлі дні адплаты; даведаецца Ізраель, што прарока дурны, натханы муж здурнелы з прычыны множасьці бяспраўя твайго й вялікае ненавіднасьці.
8 Яхрэм — вартаўнік ля Бога майго, прарока — пасадка паляўнічага на птушкі на ўсіх дарогах ягоных, нянавіднасьць у доме Бога ягонага.
9 Глыбака папсаваліся, як за дзён Ґівеі; Ён успомне бяспраўе іхнае, даведаецца да грахоў іхных.
10 Як віно на пустыні, знайшоў Я Ізраеля; як першую садавіну на фізе на пачатку яе, Я бачыў айцоў вашых; яны прышлі да Ваал-Пеора і адлучыліся да сораму, і сталі абрыдамі, як тыя, каго яны любілі.
11 Слава Яхрэмава адляцела, як птушка: ані нараджэньня, ані цяжарнасьці, ані зачацьця.
12 Хоць яны й выкукабяць дзеці свае, Я адылі, спабуду іх выросласьці; бо й ім бяда, як Я адступлю ад іх.
13 Яхрэм, як Я бачу, пасаджаны, як Тыр, на прыемнай мясцовасьці; Яхрэм, адылі, павядзець дзеці свае да ўбіўцы.
14 Дай ім, СПАДАРУ! што дасі? дай ім ўлоньне, плод ськідаючае, і засохлыя пелькі.
15 Уся нягоднасьць іхная ў Ґілґале, і там Я зьненавідзіў іх за нягоднасьць учынкаў іхных; выжану іх із дому Свайго; ня буду болей любіць іх; усі князі іхныя бунтаўнікі.
16 Яхрэм выцяты; карэнь іхны ссох; ён ня дасьць плоду; але, хоць і родзе, Я заб’ю любовага ўлоньня іхнага.
17 Бог мой адкіне іх, бо яны ня слухалі Яго, і будуць бадзякамі меж народаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга прарокі Госі, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.