Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Госі, 10 Кніга прарокі Госі, 10 глава

1 Ізраель — пустое віно, даець плод самому сабе; подле множасьці пладоў сваіх, множа аброчнікі; подле дабрыні зямлі свае, яны прыгожа робяць выразаныя свае.
2 Дзеліцца сэрца іхнае, вось, цяпер яны вінныя; Ён патрышча аброчнікі іхныя, паглабае выразаныя іхныя.
3 Бо цяпер яны кажуць: «Нямаш у нас караля, бо мы не баімся СПАДАРА! а які-колечы кароль, — што ён нам зробе?»
4 Гукаюць словы, прысягаюць хвальшыва, робячы змову; дык будзе квіцець суд, як атрутная трава на барознах поля.
5 За цяляты Бет-Авену баяцца жыхары самарскія, бо люд яго заплача па ім, і сьвятарове (паганскія) яго, што цешыліся зь яго, па славе яго, бо яна адышла ад яго.
6 Яно таксама прывезена будзе да Асыры — на дар каралю Ярэву; Яхрэм будзе мець сорам, і Ізраель асарамаціцца радаю сваёю.
7 Самара, кароль яе будзе адцяты, як шумаўё на зьверху вады.
8 Таксама будуць выгублены ўзвышшы Авену, грэх Ізраеля; цернь а дзядоўнік абыйдуць на аброчніках іхных, і скажуць яны горам: «Накрыйце нас», і ўзгоркам: «Зваліцеся на нас».
9 Ад дзён Ґівеі грашыў ты, Ізраелю; там яны вытрывалі: бітва ў Ґівеі не насьпела сыноў бяспраўя.
10 Подле зычэньня Свайго пакараю іх, і зьбяруцца люды супроці іх, як Я зьвяжу іх за два выступы іхныя.
11 Ды Яхрэм — вучаная цяліца, што любе малаціць, але Я ўзлажу йго на прыгожую шыю ейную; услышу Яхрэма, каб езьдзіць конна на ім; Юда будзе араць, Якаў скарадзіць.
12 Сейце сабе на справядлівасьць, пажніце на міласэрдзе; арыце дзірван, бо пара шукаць СПАДАРА, пакуль Ён прыйдзе й дажджом пальлець справядлівасьць на вас.
13 Вы аралі нягоднасьць, жалі бяспраўе, елі плод маны, бо ты спадзяваўся на дарогу сваю, на множасьць дужасілаў сваіх,
14 За гэта сумятня паўстане ў людзе тваім, і гарады твае будуць аглабаны, як Шалман аглабаў Бет-Арбел у дзень бітвы: маці зь дзецьмі пацята была на кавалкі.
15 Гэтак зробе вам Бэт-Эль за вялікую нягоднасьць вашу. Нараніцы кароль Ізраельскі супоўна будзе сьцяты.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Кніга прарокі Госі, 10 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.