1 Трубу да вуснаў сваіх! Бы арол ляціць на дом СПАДАРОЎ, бо яны выступілі із змовы Мае і ізрадзілі права Маё.
2 Да Мяне гукаюць яны: «Божа мой! мы зваем, Цябе, мы — Ізраель».
3 Адкінуў Ізраель дабро; непрыяцель будзе перасьледаваць яго.
4 Яны станавілі каралёў, але не ад Мяне; прызначалі князёў, але без Мае ведзі; із срэбра свайго а золата свайго рабілі сабе балваны — на адцяцьце.
5 Цялё тваё, Самара, пакінула цябе! загарэўся гнеў Мой на іх; пакуль ня будуць магчы яны асягчы нявіннасьць?
6 Бо гэта таксама ад Ізраеля: работнік зрабіў яго, затым ён ня Бог; бо патрышчанымі кавалкамі будзе цялё самарскае.
7 Як пасеялі яны вецер, дык пажнуць буру; збожжа на пню ня будзе ў яго; краса ня дасьць мукі; калі дасьць, чужаземцы глынуць яе.
8 Глытаюць Ізраеля; цяпер ён меж народаў, як непатрэбная судзіна.
9 Бо яны зышлі да Асура, як дзікі асёл адзінотны; Яхрэм наймаў каханкаў.
10 Хоць яны наймалі ў народаў, цяпер Я зьбяру іх, каб крыху палягчыць ім ад цяжару караля князёў.
11 Яхрэм зрабіў сабе шмат аброчнікаў, каб грашыць, — на грэх будуць яму аброчнікі!
12 Напісаў Я ім найважнейшыя рэчы ў праве Сваім, яны мелі гэта за чужое.
13 Яны абракаюць аброкі, абракаюць мяса й ядуць яго; СПАДАР ня прыймае іх; цяпер Ён успомне бяспраўе іхнае і даведаецца да грахоў іхных: яны зьвернуцца да Ягіпту.
14 І забыўся Ізраель Учыніцеля свайго, і пастанавіў палацы; і Юда памножыў абаронныя месты; але Я пашлю цяпло на месты ягоныя, і яно пажарэць замкі ягоныя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Госі, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.