1 Як гукаў Яхрэм, дрыжэлі: ён вывышаўся ў Ізраелю; як завініўся Ваалам, ён памер.
2 І цяпер далей грэшаць, зрабілі сабе выліваныя із срэбра свайго подле разуменьня свайго; усе гэта работа рук рамесьнікаў, каторыя кажуць ім: «Няхай абракаючыя цалуюць цяляты».
3 За тое яны будуць — як ранешні туман, і як раса, што рана чэзьне, як ўмецьце, несенае віхром із такаўні, і як дым із коміну.
4 Я, адылі, СПАДАР, Бог твой ад зямлі Ягіпецкае; і, апрача Мяне, ты ня маеш знаць ніякага бога, і Спаса няма, апрача Мяне.
5 Я знаў цябе на пустыні, у зямлі сухмянёў.
6 Подле пасьцьбішча свайго яны сыцелі; як упасьціліся, сэрца іхнае ўзьнялося, і затым яны забыліся Мяне.
7 Затым Я буду ім як леў, як леапард ля дарогі буду цікаваць на іх.
8 Перайму іх, як мядзьведзіца, спабытая медзьведзянят сваіх, і разарву месца сэрца іхнага, і пажару іх, як леў; польны зьвер будзе ірваць іх.
9 Ты загубіў сябе, Ізраелю, але ў Імне помач твая.
10 Ідзе ж кароль твой? ідзе, каб выбавіць цябе ў вусіх местах тваіх? І судзьдзі твае, каторым ты казаў: «Дайце імне караля а княэёў»?
11 Я даў табе караля ў гневе Сваім і адабраў у цябе ў вабурэньню Сваім.
12 Зьвязана бяспраўе Яхрэмава, грэх ягоны захаваны.
13 Мукі парадзіхі настануць яму; ён — сын нямудры, накш ён не заставаўся б доўга ў палажэньню дзяцей, што родзяцца.
14 Ад улады шэолю Я вывальню іх, ад сьмерці адкуплю іх. Я буду болькаю тваёй, сьмерць, буду зьнішчэньням тваім, шэолю; каяньне будзе схавана ад аччу Маіх.
15 Хоць плодны ён меж братоў; усходні вецер прыйдзе, вецер СПАДАРОЎ узыйдзе з пустыні, і высахне жарало ягонае, перасохне крыніца; ён аглабае скарбніцу ўсяго жаданага судзьдзя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Госі, 13 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.