1 Як Ізраель быў малцам, Я ўлюбіў яго і зь Ягіпту гукнуў сына Свайго.
2 Гукалі іх, дык яны йшлі ад іх; абракалі Ваалам і кадзілі выразаным.
3 Я таксама вучыў Яхрэма хадзіць, бяручы іх за рукі іхныя, але яны ня ведалі, што Я лячыў іх.
4 Паварозамі людзкімі Я цягнуў іх, вязямі любосьці; і быў Я ім як тый, што здыймае йго із шыі іхнае, і жывіў іх.
5 Ён ня зьвернецца да зямлі Ягіпецкае, бо Асур будзе каралём ягоным, бо яны адмовіліся ад каяты.
6 І зваліцца меч на месты ягоныя, і зглуме галузы ягоныя, і зжарэць за рады іхныя.
7 І люд Мой уграз у вадвярненьню ад Мяне; хоць гукалі іх да Навышняга, разам не падыймаюцца.
8 Як аддам цябе, Яхрэме? як Я перадам цябе, Ізраелю? як зрабіць табе, як Адме, зраўнаваць цябе із Сэвоімам? Сэрца Маё перавярнулася ў Імне; узгарэлася ўся жаласьлівасьць Мая.
9 Ня дам дзеяць полымені гневу Свайго, ізноў ня буду губіць Яхрэма; бо Я Бог, а не людзіна, Сьвяты сярод цябе, і ня ўвыйду ў места.
10 За СПАДАРОМ пойдуць яны; Ён заравець як леў; бо Ён заравець, і затрымцяць дзеці захаду.
11 Будуць трымцець, як птушка, зь Ягіпту і, як галуб, ізь зямлі Асырскае, і пасаджу іх у дамох іхных, агалашае СПАДАР.
12 Абступіў Мяне Яхрэм із маною і дом Ізраеляў — із ашукаю, але Юда яшчэ радзе з Богам і верны із сьвятымі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Госі, 11 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.