1 І на золку загіне цар Ізраілеў! Калі Ізраіль быў малады, Я любіў яго і зь Егіпта выклікаў сына Майго.
2 Клікалі іх, а яны ішлі прэч ад аблічча іх; прыносілі ахвяру Ваалам і кадзілі ідалам.
3 Я Сам прывучаў Яфрэма хадзіць, насіў яго на руках Сваіх, а яны не ўсьведамлялі, што я лекаваў іх.
4 Путамі чалавечымі цягнуў Я іх, путамі любові, і быў ім як бы тым, хто падымае ярмо са сківіцаў іхніх, і ласкава падкладваў ежу ім.
5 Ня вернецца ён у Егіпет; але Асур — ён будзе царом яго, бо яны не схацелі зьвярнуцца да Мяне.
6 І ўпадзе меч на гарады яго — і зьнішчыць замкі ягоныя і зжарэ іх за намыслы іхнія.
7 Народ Мой закасьцянеў у адпадзеньні ад Мяне, хоць і заклікаюць яго да вышэйшага, ён не ўзвышаецца аднадушна.
8 Што зраблю з табою, Яфрэме? як здраджу табе, Ізраіле? Ці зраблю з табою, як з Адамам, ці зраблю табе, як Сэваіму? Павярнулася ўва Мне сэрца Маё, загарэлася шкадоба Мая!
9 Не зраблю паводле лютасьці гневу Майго, ня зьнішчу Яфрэма, бо Я — Бог, а не чалавек; сярод цябе — Сьвяты; Я не ўвайду ў горад.
10 Сьледам за Госпадам пойдуць яны. Як леў, Ён дасьць голас Свой; дасьць голас Свой, — страпянуцца да Яго сыны з захаду,
11 страпянуцца зь Егіпта як птушкі, і зь зямлі Асірыйскай, як галубы, і ўсялю іх у дамы іхнія, кажа Гасподзь.
12 Акружыць Мяне Яфрэм маною і дом Ізраілеў — хітрынаю; Юда трымаўся яшчэ Бога і верны быў са сьвятымі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Асіі, 11 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.