1 Як Я лячыў Ізраеля, тады адкрылася бяспраўе Яхрэмава, і нягоднасьць Самары; бо тарнуюць ману, і ўходзе злодзей, і народы глабаньнікаў глабаюць вонках.
2 І ня кажуць яны ў сэрцу сваім, што Я помню ўсі нягоднасьці іхныя; цяпер абступаюць іх учынкі іхныя; яны перад відам Маім былі.
3 Вяселяць караля нягоднасьцьмі сваімі і князёў — маною сваёй.
4 Яны ўсі чужаложны, як печ, нацепленая пекаром, што перастаець падкладаць ад замесу да закісу цеста.
5 У дзень караля нашага князі задалі яму хваробу бутлямі віна, ён выцягае руку сваю із скалазубамі;
6 Бо да свайго цікаваньня яны прытарнавалі сэрцы свае, як печ: усю ноч сьпіць пякар іхны, а нараніцы яна гарыць як палаючае цяпло.
7 Усі яны распаленыя, як печ, і пажэрлі судзьдзяў сваіх; усі каралёве іхныя ўпалыя, ніхто зь іх ня гукае да Мяне.
8 Яхрэм, ён зьмяшаўся зь людамі, Яхрэм — неперавернены сачэнь.
9 Чужаземцы жэрлі сілу ягоную а ён ня ведае; але, сівыя валасы выскачылі на ім, адылі ён ня ведае.
10 І пыха Ізраелява сьветча ў вочы супроці яго, і яны не зварачаюцца да СПАДАРА, Бога свайго, ані шукаюць яго з усім гэтым.
11 Яхрэм як дурная галуба бяз сэрца: гукаюць Ягіпет, ідуць да Асыры.
12 Калі яны пойдуць, Я расьцягну на іх сець Сваю; як птушкі нябёсныя, зьвяду іх далоў; пакараю іх, як збор іхны чуў.
13 Авохці ім, бо яны пабадзяліся ад Мяне; зьгінота ім, бо яны выступілі супроці Мяне. Я адкупіў іх, а яны гукалі на Мяне манлівае.
14 І ня гукалі да Мяне ў сэрцу сваім, як былі на ложках сваіх; зьбіраюцца дзеля збожжа а віннога соку, паўстаюць супроці Мяне.
15 Хоць Я зазырыў, умацаваў цэўі іхныя, яны, адылі, задумляюць ліха супроці Мяне.
16 Наварачаюцца не да Навышняга; яны — як ізрадлівы лук; князі іхныя паваляцца ад мяча за гарэзны язык свой; гэта будзе пасьмехам ім у зямлі Ягіпецкай.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Госі, 7 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.