Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Гавакука, 2 Гавакука, 2 глава

1 На варце сваёй я стаяў, і станаўлюся на вежы, і буду назіраць, што Ён скажа імне, і што Ён адкажа на жалабу маю.
2 І адказаў імне СПАДАР, і сказаў: «Запішы відзень і зрабі выразьліва на дошчачках, каб чытар лёгка мог прачытаць;
3 Бо відзень належа яшчэ да прызначанага часу, і будзе гукаць праз канец, і не зманіць; хоць яна адвалачэцца, жджы яе, бо яна канечне станецца, ня спозьніцца.
4 Вось, гордая, ня шчырая душа ягоная ў ім, але справядлівы вераю сваёю будзе жыць.
5 І вось, як ізрадлівае віно, горды муж ня стыкаецца дома, ён расшырае, як шэоль, душу сваю, і ён, як сьмерць, не насыціцца, але зьбірае да сябе ўсі народы і загартае ўсі люды да сябе.
6 Ці ня ўсі гэтыя складаюць прыпавесьць празь яго і ўпічную загадку празь яго, кажучы: "Бяда таму, хто памнажае не сваім, — пакуль? — і таму, хто цяжарыць сябе закладам".
7 Ці не паўстануць зьнецікі тыя, што ўкусяць цябе, і ці не прачхнуцца тыя, што парушаць будуць цябе, і ты станеш здабыткам ім?
8 За тое, што ты аглабаў шмат якія народы, аглабаюць цябе ўсі засталыя люды за кроў людзкую і ўсілства зямлі, месту і ўсім, хто жывець у ім.
9 Бяда таму, хто прыдбаець благія прыдбаньні дому свайму, каб зьвіць гняздо сабе на вышыні, каб магчы вывальніцца ад сілы ліха.
10 Ты ўчыніў сорам дому свайму выразаньням шмат якіх людаў і ізграшыў супроці душы свае;
11 Бо камень загалосе з муру, і балька зь дзерва адкажа яму:
12 Бяда таму, хто будуе места крывёю і мацуе места бяспраўям.
13 Вось, ці не ад СПАДАРА войскаў ё, што людзі будуць гарапашнічаць дзеля цяпла, і люды будуць тамавацца дарма?
14 Бо зямля напоўніцца знацьцём славы СПАДАРОВАЕ, як воды пакрываюць мора.
15 Бяда таму, хто даець піць прыяцелю свайму, налівае гнеў свой, каб упіўся, і каб ты глядзеў на голасьць ягоную.
16 Ты напоўніўся сорамам замест славы; пі таксама ты, і адкрыецца сорам твой; павернецца да цябе чара правіцы СПАДАРОВАЕ і сорамнае на славу тваю;
17 Бо ліхадзейства Лібану пакрые цябе, і спустошаньне жывёлы зломе цябе за кроў людзкую і за ліхадзейства зямлі, месту і ўсім, што жывуць у ім.
18 Што за карысьць із выразанага, каторага майстра выразаў, з выліванага й вучыцеля маны, чаго спадзяецца ад яго дзельнік работы свае, робячы немыя балваны?
19 Бяда таму, хто кажа дзерву: "Прачхніся" і "Ўстань" каменю немаму. Ці ён навуча? Вось, ён абложаны золатам а срэбрам, але ніякага духу няма ў ім.
20 СПАДАР — у сьвятым палацу Сваім: Змоўкні перад Ім, уся зямля!»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Гавакука, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.