Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Пётры, 3 Першы Пётры, 3 глава

1 Таксама, жонкі, будзьце падданыя мужом сваім, каб калі нават некатрыя непаслухменыя Слову, паступкам жонак сваіх былі прыдбаваныя бяз слова,
2 Бачачы чысты паступак вашы ў боязьні.
3 Няхай прыборам вашым будзе не навоннае заплятаньне валасоў ані залатыя прыборы, ані ўборы,
4 Але схаваны чалавек сэрца ў непсавальным, лагоднага а рахманага духа, дарагі перад відам Божым.
5 Бо гэтак некалі і сьвятыя жонкі, каторыя спадзяваліся на Бога, прыбіраліся, будучы падданыя мужом сваім.
6 Гэтак Сорра слухала Абрагама, завучы яго спадаром, каторай дзецьмі вы сталі, робячы дабро і нічога не палохаючыся.
7 Таксама, мужы, жыхарце зь імі подле знацьця, як із слабшай жаноцкай судзіною, выказуючы ім чэсьць, як запраўды суспадкаемцам ласкі жыцьця, каб ня былі перакажаны малітвы вашы.
8 Наапошку, будзьце ўсі аднае думкі, спагадлівыя, любіце братоў, міласэрныя, пакорныя.
9 Не аддавайце ліхам за ліха або лаянкаю за лаянку; але, наадварот, дабраслаўце, бо вы пагуканы да тога, каб вам спала дабраславенства.
10 Бо «хто хоча любіць жыцьцё і бачыць добрыя дні, няхай узьдзержуе язык свой ад ліха і вусны свае, каб яны ня гукалі падходу;
11 І няхай адвернецца ад ліха і робе дабро, няхай шукае супакою і імкнецца да яго;
12 Бо вочы Спадаровы да справядлівых, і вушы Ягоныя да малітвы іхнае, але від Спадароў супроці дзеючых ліха».
13 І хто ўкрыўдзе вас, калі вы сталі перайманьнікамі добрага?
14 А калі й церпіце за справядлівасьць, дык вы дабраелавёныя; а страху іх не лякайцеся ані парушайцеся.
15 А Спадара Хрыста сьвяціце ў сэрцах сваіх, заўсёды гатовыя да абароны ад кажнага, слова ў вас пытаючага ўзглядам надзеі вашае, з лагоднасьцяй і боязьняй.
16 Майце добрае сумленьне, каб тыя, што абмаўляюць вас, як ліхадзеяў, былі засаромлены, тыя, каторыя ганяць добры паступак ваш у Хрысту.
17 Бо, калі зьлюб волі Божай, валей цярпець за добрыя ўчынкі, чымся за благія;
18 Бо запраўды Хрыстос аднойчы памер за грахі, справядлівы за несправядлівых, каб прывесьці нас да Бога. быўшы забіты целам, але ажыўшы Духам,
19 Каторым, зышоўшы, Ён абяшчаў духом у вязьніцы,
20 Калісь непаслухменым, як цярплівосьць Божая чакала за дзён Ноя, у часе будаваньня карабля, у каторым мала, значыцца восьмі душаў, уратаваліся ад вады.
21 Гэтак, падобны да гэтага абраза хрэст, не цялеснага бруду абмыцьцё, але абяцаньне Богу добрага сумленьня, спасае й нас цяпер ускрысеньням Ісуса Хрыста,
22 Каторы, узышоўшы на неба, ё паправе Бога; ангілы а ўлады а сілы падданы Яму.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першы Пётры, 3 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.