Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Пётры, 5 Першы Пётры, 5 глава

1 Старшых, што сярод вас, захочую я сустаршы а сьветка цярпеньняў Хрыстовых а ўчасьнік у славе, што мае зьявіцца:
2 Пасіце чараду Божую, што памеж вас, ня з прынукі, але самахоць, пабожаму, ня дзеля брудзянае карысьці, але рупатліва,
3 Не пануючы над спадкам, але будучы зразаю чарадзе, —
4 І як Галоўны пастыр зьявіцца, вы адзержыце нявянучы вянок славы.
5 Таксама малодшыя будзьце падданыя старшым, і ўсі карыціся адзін аднаму, бо Бог працівіцца велягурыстым, але пакорным даець ласку.
6 Дык скарыцеся пад моцную руку Божую, каб узьняцца ўгару;
7 Усі клопаты свае здайце Яму, бо Ён апякуецца вамі.
8 Будзьце цьвярозыя, чукавыя. Праціўнік вашы дзявал, як равучы леў, абходзе, шукаючы каго пажэрці;
9 Яму праціўцеся непахісной вераю, ведаючы, што такіх самых цярпеньняў дазнаюць браты вашыя ў сьвеце.
10 Бог жа ўсялякае ласкі, Каторы пагукаў вас Сам да вечнае славы Свае ў Хрысту Ісусу, калі крыху пацерпіце, учыне вас дасканальнымі, цьвярдымі, моцнымі, непахіснымі.
11 Яму слава а моц на векі вякоў. Амін.
12 Сіланом, верны братам, як думаю, напісаў я вам коратка, захочуючы й сьветчачы, што гэта праўдзівая ласка Божая, у каторай вы стаіце.
13 Здаровае вас абраная з вамі царква, што ў Бабілёне, і Марка, сын мой.
14 Здаровайце адны адных цалаваньням любосьці. Супакой з вамі ўсімі, каторыя ў Хрысту.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першы Пётры, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.