Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 Пётры, 5 Першае Пётры, 5 глава

1 Ста́ршыняў, якія між вамі, я ўпрошваю, суста́ршыня і сьведка пакутаў Хрыста і саўдзельнік славы, якая набліжаецца да адкрыцьця:
2 пасіце стада Бога, якое ў вас, наглядаючы за ім бяз прымусу, але ахвотна і ня дзеля карысьці, але са стараньнем;
3 і ня як пану́ючыя над удзелам, але становячыся прыкладам для стада.
4 І калі будзе зьяўлены Найвышэйшы Пастыр, дастанеце вянок славы, што ня вяне.
5 Таксама і вы, малодшыя (па падпарадкаваньню), падпара́дкуйцеся старшыням; і ўсе, адзін аднаму падпара́дкуючыся, падперажыцеся сьціпласьцяй, бо Бог ганарлівым супрацьста́віцца, пакорным жа дае Багадаць.
6 Дык вось, скарыцеся пад моцную Руку Бога, каб Ён узвысіў вас у свой час.
7 Увесь клопат ваш ускладзіце на Яго, бо Ён рупіцца пра вас.
8 Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо вораг ваш, д’ябал, як леў, які рыка́е, ходзіць шукаючы каго бы сажраць.
9 Яму супрацьстаньце няпахіснай верай, ведаючы, што гэткія ж мучэньні ў сьвеце здараюцца з вашымі братамі.
10 Бог жа ўсякай Багадаці, што паклікаў нас у вечную Сваю Славу ў Хрысьце Ісусе, вас, кароткачасова адпакутаваўшых, няхай удасканаліць вас, угрунтуе, умацуе, хай зробіць няпахіснымі.
11 Яму Слава і Сіла на векі вякоў. Амін.
12 Цераз Сілуана, як лічу вернага вам брата, я напісаў коратка, суцяшаючы і сьведчучы, што гэта праўдзівая Багадаць Бога, у якой вы стаіце.
13 Вітае вас (царква, што) ў Бабілёне, выбраная разам (з вамі), і Марк, сын мой.
14 Вітайце адзін аднаго пацалункам любові. Мір вам усім, каторыя ў Хрысьце Ісусе. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае Пётры, 5 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.