Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 Пётры, 4 Першае Пётры, 4 глава

1 Дык вось, Хрыстос пацярпеў за нас целам, (дык) і вы ўзбройцеся гэткім разуменьнем, што той, хто пацярпеў у плоці, (ёсьць) стрыманы (ад) грэху,
2 каб рэшту часу ў целе ня па чалавечым пажаданьням, але па Волі Бога жыць.
3 Бо даво́лі ўжо, што вы ў мінулы час жыцьця паступалі па волі пага́наў, жывучы ў распусьце, пажаданьнях, п’янстве, гулянках, папойках і агідных пакланеньнях балванам,
4 чаму яны і дзíвяцца, ня бачучы вашага ўдзелу ў такім разьліве распусты, ліхасловячы вас.
5 Яны дадуць справаздачу Таму, Хто гатовы судзіць жывых і мёртвых.
6 Бо пагэтаму і мёртвым было дабравешчана, каб яны быўшы засуджанымі як людзі па целу, жылí згодна Богу духам.
7 І ўсяму наблізіўся канец. Дык вось будзьце разумнымі і чувайце ў малітвах.
8 Перш за ўсё мейце адзін да аднаго шчырую любоў, бо любоў пакрые мноства грахоў.
9 Будзьце гасьціннымі адзін да аднаго бяз нараканьня;
10 служыце кожны адзін аднаму адпаведна з тым дарам, які атрымаў, як добрыя аканомы шматбаковай Багадаці Бога.
11 Калі хто гаво́рыць — гавары як Словы Бога; калі хто служыць, служы сілай, якую дае Бог, каб ува ўсім быў услаўлены Бог цераз Ісуса Хрыста, Якому Слава і Валадараньне на векі вякоў. Амін.
12 Любасныя! Ня зьдзіўляйцеся агнявому выпрабаваньню для выпрабаваньня вашага пасылаемаму, як нечаму дзіўнаму, што вам здараецца,
13 але як вы становіцеся ўдзельнікамі ў пакутах Хрыста, радуйцеся, каб і ў зьяўленьні Славы Ягонай вам узрадавацца ўрачыста.
14 Калі вы зьняважаемы за Імя Хрыста, (то вы) шчасьлівыя, бо (Дух) Славы і Дух Бога на вас супачывае. Які імі блюзьнерыцца, а вамі ўслаўляецца.
15 Ніхто з вас ня павінен цярпець як забойца, або як зло́дзей, або злачынец, ці як зайздросьнік на чужое;
16 але калі як хрысьціянін, ня саромся, але слаў Бога ў гэтай долі.
17 Бо час пачацца суду з Дома Бога; калі ж сьпярша з нас (пачнецца, то) які канец тых, што ня пакараюцца Эвангельлю Бога?
18 І калі праведны ледзь збаўляецца, то бязбожнік і грэшнік дзе зьявіцца?
19 Так што і церпячыя па волі Бога, як вернаму Творцу, хай аддадуць душы свае ў цнаце́.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае Пётры, 4 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.