1 Дык вось, калі Хрыстус цярпеў за нас целам, то і вы узбройцеся тоюж думкай, хто бо целам цярпіць, перастае грашыць,
2 каб рэшту быцьця ў целе ўжо не для похацяў чалавечых жыць, але для волі Божай.*
3 Даволі бо ўжо было мінулага часу для насычэння паганскай жадобы тым, што бадзяліся ў бэстыяльскай распусьце, п’янстве, абжорстве й нясуразным балванахвальстве;
4 таму-то яны й дзівяцца, што не квапіцеся занурацца зь імі ў балоце распусты, ды языком бэсьцяць вас;*
5 але незабаўна адкажуць перад Тым, што мае прыйсьці судзіць жывых і мяртвых.
6 Натое-ж бо і для мяртвых была аглашаная Эванэлія, каб яны асуджаныя водля свае чалавецкасьці ў целе, жылі водля Бога ў Духу.*
7 Дый блізкі канец усяму. Будзьце, восьжа, агляднымі ды не драмеце — малецеся.*
8 А больш за ўсё майце шчырую любасьць адзін да другога, любасьць бо шмат грахоў прысланяе (Прып. 10:12).*
9 Адны другім без нарокаў будзьце гасьціннымі,
10 прыслужнымі, кажны водля атрыманага дару — як добрыя разьмяркоўнікі шматякіх ласкаў Божых.
11 Калі гаворыць хто — гавары як словы Божыя; прыслужвае хто — служы па сіле з праканання, што яе Бог дае, каб славіўся Ён праз Езуса Хрыстуса, Якоу хвала і сіла на вякі вечныя. Амэн.
12 Найдаражэйшыя, ня будзьце неабытымі з гартуючым вас агнём спакусы, бы зь нечым дзівосным здарыўшымся вам;*
13 але, будучы супольнікамі Хрыстовых цярпенняў, радуйцеся, каб і тады, як аб’явіцца хвала, ягона, радаваліся й весяліліся.
14 Калі вас бэсьцяць за імя Хрыстусава, дык шчасце вам, бо Дух славы, Дух Божы спачывае на вас.
15 Абы толькі хто з вас не цярпеў як забойца, ці як злыдзень, або злодзей і пасягаючы на чужое;
16 а калі — як хрысьціянін, дык ня стыдзіся, але хвалі Бога за гэткае ймя.
17 Прышла бо пара, каб начаўся суд ад Божага дому; калі-ж перш — ад нас, то якіж канец будзе тых, што не пакараюцца Божай Эванэліі?*
18 Бо калі праведнік ледзьве збавіцца, то бязбожнік і грэшнік дзе акажуцца?
19 Дык і церпячыя з Божай волі хай праз добрыя учынкі паручаюць душу сваю вернаму Стварыцелю.*

Примечания к тексту

2 Як Хрыстус цярпеў ды ўмёр целам, гэтак і у нас похатны чалавек павінен умярці, (моральна умярці, а фізычна толькі ўтамаваць похаці). Цярпене гэтаму памагае, таму яно не павінна дражніць нас, а запальваць да ахвяры яго цярпеўшаму Збавіцелю.

4 яны = паганскія гулякі.

6 І ад памёршых ня была скрыта дабравесьць, як мы сказалі вышэй (3:19) пра зыйшоўшага Збавіцеля, да атхлані, а знача і яны мелі магчымасьць, пазнаўшы, прыльгнуць к Яму духам ды стацца удзельнікамі жыцьця вечнага ў Богу.

7 Эпоха, ў якую ўступіла людзтво з Нараджэннем Езуса Хрыстуса, ёсьць апошняй зямнога жыцьця чалавецтва, і ў гэтым сэнсе канец сьвету блізкі. А калі ён прыдзе — ведама толькі Богу.

8 Як ненавісьць намагаецца выткнуць пахібы бліжняга, так любасьць — зрабіць іх няпрыкметнымі (Прып. 10:12); пакрывае можа быць разумета і ў сэнсе «затушаваць», «замаліць перад Богам» (Як. 5:20).

12 Тут мова аб прасьледаванні хрысьціян.

17 Суд пачнецца ад дому Божага, г.зн. Ад сыноў Эклезіі; і калі праведныя ледзь магчымуць збавіцца, дык якжа страшным ён будзе для тых, што не пакарыліся праўдзе Збавіцеля, а навет зь ёю ваявалі.

19 Заахвочваючы да вытрывання і надзеі на Бога падчас прасьледу і гора, Князь Апосталаў наказвае адначаснае судзейніцтва з Божай воляй праз выконыванне добрых учынкаў. Добры архітэкт ёсьць той, хто правільна аблічае цяжар і упор: Бог не накладае на нас непасільнага бярэмя.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 Пятра, 4 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.