Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Пётры, 2 Першае Пётры, 2 глава

1 Дык, адклаўшы ўсякую злосьць і ўсякі подступ ды крывадушнасьць і завісьць і ўсякую абмову,
2 як нованаро́джаныя дзе́ткі, палюбе́це чыстае слоўнае малако, каб ад яго ўзрасьці вам на збаўле́ньне;
3 бо вы паспробавалі, што Госпад добры.
4 Прыступаючы да Яго, жывога каменя, адкіненага людзьмі, але выбранага Богам, дарагога,
5 і самі як жывыя каме́ньні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвяшчэнства сьвятое, каб прынасіць духоўныя ахвяры, любыя Богу праз Ісуса Хрыста.
6 Бо сказана ў пісаньні: вось Я кладу ў Сыоне камень вуглавы выбраны, дарагі, і хто ве́рыць у Яго, не асароміцца (Ісая 28:16).
7 Дык вось, Ён для вас, ве́руючых, цэннасьць, а для няве́руючых — камень, які адкінулі будаўнічыя, ды які стаўся галавой вугла (Псальм 117:22), камень спаткне́ньня і камень спакусы,
8 аб які яны спатыкаюцца, не пакараючыся слову, на што й пакінены.
9 Але вы — выбраны род, царскае сьвяшчэнства, народ сьвяты, людзі адабраныя, каб абвяшчаць цноты Паклікаўшага вас з це́мры ў цудоўнае сьвятло Яго;
10 не́калі не́-народ, а цяпер народ Божы; не́калі немілава́ныя, а цяпер памілаваныя.
11 Умілаваныя! прашу вас, як прышлых і падарожнікаў, ухіляйцеся ад цяле́сных пажаданьняў, што супраць душы ваююць,
12 і вядзе́це добрае жыцьцё між паганамі, каб яны за тое, за што словамі зьняважа́юць вас, як злачынцаў, угледзіўшы добрыя ўчынкі вашыя, славілі Бога ў дзе́нь адве́дзінаў.
13 Дык будзьце пакорныя ўсякай уладзе людзкой дзеля Госпада: ці то цару, як зьве́рхняй уладзе,
14 ці то начальнікам, як ад яго пасыланым дзеля караньня злачынцаў і дзеля заахвочаньня робячых дабро,
15 бо гэткая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, затыкалі вусны нявуцтву неразумных людзе́й,
16 як вольныя, ды не як маючыя волю дзеля прыкрыцьця зла, але як Божыя слугі.
17 Усіх паважайце, брацтва любе́це, Бога бойцеся, цара шануйце.
18 Слугі, з усе́нькім страхам пакарайцеся валадаром, ня толькі добрым і лагодным, але і срогім.
19 Бо люба Богу тое, калі хто, думаючы аб Богу, пераносе гора, церпячы несправядліва.
20 Бо што за пахвала, калі вы це́рпіце ды б’юць вас за грахі? Але, калі робячы дабро і ў муках це́рпіце, дык гэта Богу люба,
21 бо вы на тое пакліканы; бо і Хрыстос пацярпе́ў за вас, пакінуўшы вам прыклад, каб вы йшлі па сьлядох ягоных:
22 Ён не зрабіў ніякага грэху, і ня было подступу ў вуснах Яго (Ісая 53:9);
23 Ён, зьневажа́ны, не зьневажа́ў узае́мна; це́рпячы мукі, не пагражаў, а перадаў Таму, Хто судзіць справядліва.
24 Ён грахі нашыя сам узьнёс у це́ле Сваім на дрэва, каб мы, вызваліўшыся ад грахоў, жылі дзеля праўды: ранамі Яго аздаро́ўлены.
25 Бо вы былі, як авечкі блукаючыяся, але вярнуліся сягоньня да пастыра й валадара душ вашых (Ісая 53:4−6).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае Пётры, 2 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.