Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Іякава, 5 Іякава, 5 глава

1 Цяпер паслухайце вы, багатыя: плачце, галосячы над злыбедамі, што ідуць на вас.
2 Ваша багацце згніло і вашы адзенні моль стачыла,
3 ваша золата і серабро праржавела, і іх іржа будзе сведчаннем супроць вас і з’есць ваша цела, як агонь. Вы сабралі скарб у апошнія дні.
4 Вось, плата работнікаў, якія зжалі вашы палеткі і якую вы ўтрымалі, крычыць, і лямант жнеяроў увайшоў у вушы Госпада Саваофа.
5 Вы раскашавалі на зямлі і цешыліся асалодамі, вы адкармілі вашы сэрцы ў дзень ахвяры,
6 вы асудзілі, забілі Праведнага, Ён не супраціўляўся вам.
7 Дык, браты, будзьце доўгацярплівыя да прышэсця Госпада. Вось, земляроб чакае з доўгацярплівасцю каштоўнага плоду зямлі, пакуль атрымае дождж ранні і позні.
8 Будзьце доўгацярплівыя і вы, умацуйце вашы сэрцы, бо прышэсце Госпада наблізілася.
9 Не скардзіцеся, браты, адзін на аднаго, каб вы не былі асуджаны; вось, Суддзя стаіць перад дзвярыма.
10 За прыклад таго, як трываць ліха і мець доўгацярпенне, браты [мае], вазьміце прарокаў, якія прамаўлялі ад імя Госпада.
11 Вось мы называем шчаслівымі тых, якія выстаялі: аб вытрываласці Іова вы чулі і бачылі яго канец ад Госпада, бо шматміласэрны Госпад і спагадлівы.
12 Але перш за ўсё, браты мае, не кляніцеся ні небам, ні зямлёю, ніякай іншаю клятваю; няхай жа ваша «так» будзе «так», а «не» — «не», каб вам не падпасці пад суд.
13 Хтосьці між вас трывае ліха? Няхай моліцца; хтосьці вясёлы — няхай спявае псалмы.
14 Хварэе хтосьці між вас — няхай пакліча старэйшынаў царквы, і няхай яны памоляцца над ім, памазаўшы [яго] алеем у імя Госпада.
15 І малітва веры выратуе знядужанага і падыме яго Госпад; і калі ён зрабіў грахі, даруецца яму.
16 Таму прызнавайцеся адзін перад адным у грахах6 і маліцеся адзін за аднаго, каб быць вылечанымі. Многае можа ў сваім дзеянні малітва праведнага.
17 Ілія быў чалавек падобны да нас і малітваю памаліўся, каб не было дажджу, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсць месяцаў;
18 і зноў памаліўся, і неба дало дождж, і зямля ўрадзіла свой плод.
19 Браты мае, калі хтосьці між вас адступіцца ад праўды і хтосьці верне яго,
20 няхай той ведае, што вярнуўшы грэшніка з яго распуснай дарогі, выратуе яго7 душу ад смерці і пакрые мноства грахоў.

Примечания к тексту

16 6: У некат. рукап.: правінах.
20 7: У некат. рукап.: гэтага слова няма.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Іякава, 5 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.