Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Іякава, 3 Іякава, 3 глава

1 Не многія рабіцеся настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што мы атрымаем большы прысуд.
2 Бо ў шмат чым усе мы спатыкаемся. Калі хто не спатыкаецца ў слове, то гэта дасканалы чалавек, які можа зацугляць і ўсё цела.
3 Калі ж мы коням укладаем у рот цуглі, каб яны слухаліся нас, то і ўсім целам іх кіруем.
4 Вось, і караблі, як ні вялікія яны і гнаныя моцнымі вятрамі, кіруюцца зусім маленькім стырном, куды хоча памкненне стырнавога,
5 так і язык — малы орган, а на вялікае адважваецца. Вось, які маленькі агонь які вялікі лес запальвае!
6 І язык — агонь; як свет няправеднасці язык4 змяшчаецца між нашымі органамі, што апаганьвае ўсё цела і запальвае кола жыцця, і сам запальваецца ад геены.
7 Бо ўся прырода — звяроў і птушак, паўзуноў і марскіх істотаў — утаймоўваецца і ўтаймавана чалавечай прыродаю,
8 а языка ўтаймаваць ніхто з людзей не можа: ён неўтаймаванае ліха, поўны смяротнай атруты.
9 Ім мы добраслаўляем Госпада5 і Бацьку і ім праклінаем людзей, створаных па падабенству Божаму;
10 з тых жа вуснаў зыходзіць добраславенне і праклён. Не трэба, браты мае, каб гэта так рабілася.
11 Ці цячэ з аднаго і таго ж жарала крыніцы салодкая і горкая вада?
12 Ці можа, браты мае, фігавае дрэва радзіць алівы і вінаградная лаза — фігі? Гэтак ніякая крыніца не можа выдаць салёную і салодкую ваду.
13 Хто між вас мудры і разважлівы? Няхай пакажа добрымі паводзінамі свае ўчынкі ў лагоднай мудрасці.
14 Але калі маеце ў сваім сэрцы горкую зайздрасць і славалюбства — не задавайцеся і не хлусіце супроць праўды.
15 Гэта мудрасць — не тая, што з вышыняў зыходзіць, а зямная, пачуццёвая, дэманічная.
16 Бо дзе зайздрасць і славалюбства, там бязладдзе і ўсё благое.
17 А мудрасць з вышыняў, па-першае — чыстая, пасля — мірная, спагадлівая, падатлівая, поўная міласэрнасці і добрага плёну, бесстаронняя і некрывадушная.
18 Плод жа праведнасці ў міры сеецца тымі, хто творыць мір.

Примечания к тексту

6 4: У некат. рукап.: прыкраса няпраўды; язык у такім становішчы.
9 5: У некат. рукап.: Бога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Іякава, 3 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.