Утаймаванне языка

1 Браты мае, няхай нямногія з вас імкнуцца стаць настаўнікамі, ведаючы, што будуць асуджаны больш сурова.
2 Бо ўсе мы спатыкаемся шмат у чым. Калі хто не грашыць словам, гэта чалавек дасканалы, здольны ўтаймаваць таксама ўсё цела.
3 Калі мы кладзем цуглі ў рот коням, каб яны слухаліся нас, то і кіруем усім іхнім целам.
4 Вось і караблі, хоць такія вялікія і гоняць іх моцныя вятры, аднак маленькае стырно скіроўвае іх, куды пажадае воля стырнавога.
5 Так і язык — малая частка цела, а хваліцца многім. Паглядзі, які малы агонь падпальвае вялізны лес!
6 Язык — гэта агонь, свет несправядлівасці; змешчаны паміж нашых членаў, язык апаганьвае ўсё цела і запальвае кола жыцця, а сам запальваецца ад геены.
7 Бо ўсялякі від звяроў, птушак, паўзуноў і марскіх стварэнняў утаймоўваецца і ўтаймаваны чалавечай істотай,
8 аднак ніхто з людзей не можа ўтаймаваць язык — нястрымнае зло, поўнае смяротнай атруты.
9 Ім мы благаслаўляем Пана і Айца і ім праклінаем людзей, створаных на Божае падабенства.
10 З тых самых вуснаў выходзіць благаслаўленне і праклён. Не павінна, браты мае, так быць.
11 Ці ж з той самай крыніцы выцякае салодкая і горкая вада?
12 Ці можа, браты мае, смоква радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза смоквы? Так і салёная крыніца не можа даваць салодкай вады.
Сапраўдная мудрасць

13 Хто з вас мудры і разумны? Няхай добрымі паводзінамі пакажа свае ўчынкі ў мудрай лагоднасці.
14 Але калі ў сэрцы вашым вы маеце горкую зайздрасць і сварлівасць, то не хваліцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.
15 Бо гэта не мудрасць, якая прыходзіць звыш, але зямная, цялесная, д’ябальская.
16 Дзе зайздрасць і сварлівасць, там бязладдзе і ўсякая ліхая справа.
17 А мудрасць, якая прыходзіць звыш, найперш — чыстая, потым — міралюбная, ласкавая, пакорлівая, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронняя, некрывадушная.
18 А плод справядлівасці сеюць у спакоі тыя, хто чыніць спакой.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне Якуба, 3 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.