1 Ня многія рабецеся вучыцялямі, браты мае, ведаючы, што (мы) большы дастанем прысуд.
2 бо ўсе (мы) шмат спатыкаемся. Калі хто ў слове ня спатыкаецца, той даскана́лы чалавек, які мае сілу ўтаймаваць нават усё цела.
3 Вось мы закíлзаваем ко́ні, каб яны слухаліся нас, і кіруем усім іхнім целам.
4 Вось і караблі вунь якія вялікія, і будучы насімымі моцнымі вятрамі, а кіруюцца нявялікім стырном куды б ні захацеў стырнавы.
5 Так і язык нявялікім чэлесам зьяўляецца, але шмат хва́ліцца. Паглядзі, нявялíкі агонь, а як шмат драўніны запа́львае.
6 І язык — агонь, сьвет няпра́веднасьці. Язык гэтак зьмяшчаецца між чэлесамі нашымі, што апаганівае ўсё цела і запальвае ход жыцьця, а сам запальваецца ад геенны.
7 Бо ўсякая прырода зьвераў і птушак, га́даў і марскіх жывёл утаймоўваецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай,
8 а язык ніхто зь людзей утаймаваць ня можа: (ён) — нястрымнае зло; (ён) напоўнены сьмяротнай атрутаю.
9 Ім багаслаўляем і Бога Бацьку, і ім праклінаем людзей, што створаны па падабенству Бога.
10 Із тых жа вуснаў выходзіць багаслаўленьне і праклён. Ня павінна, браты мае, гэта так быць.
11 Ці можа крыніца із свайго жарала́ разліваць салодкае і горкае?
12 Ня можа, браты мае, смакоўніца радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза — смоквы; гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салоную і салодкую ваду.
13 Хто з вас мудры і разумны, хай дакажа (гэта) із добрага ладу жыцьця ўчынкамі сваімі ў ціхасьці мудрасьці.
14 Але калі горкую завісьць і сварлівасьць маеце ў сэрцы вашым, дык ня хваліцеся і ня брашыце на праўду.
15 Ня ёсьць такая мудрасьць звыш зыходзячай, але зямная, душэўная, дэманічная.
16 Бо дзе завісьць і сварлівасьць, там бязьладзьдзе і ўсякі злы ўчынак.
17 Але мудрасьць звыш перадусім чыстая, потым мірная, лагодная, паслухмяная, поўная міласэрнасьці і пладоў добрых, нястаронная і ня крывадушная.
18 Плод жа праведнасьці ў міры сеецца тымі, што мір робяць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Якуба, 3 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.