Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 Яана, 4 Першы Яана, 4 глава

1 Умілаваныя! ня кажнаму духу верце, але спробуйце духоў, ці ад Бога яны, бо шмат хвальшывых прарокаў зьявілася на сьвеце.
2 Духа Божага пазнавайце гэтак: кажны дух, каторы вызнавае Ісуса Хрыста, прышлага ў целе, ёсьць ад Бога;
3 А кажны дух, што не вызнавае Ісуса Хрыста, прышлага ў целе, ня ёсьць ад Бога, але гэта дух антыхрыстаў, праз каторага вы чулі, што ён прыходзе, і цяпер ёсьць ужо на сьвеце.
4 Дзеткі, вы з Бога, і перамаглі іх; бо вялікшы Тый, хто ў вас, за тога, хто на сьвеце.
5 Яны ізь сьвету, затым і гукаюць празь сьвет, і сьвет слухае іх.
6 Мы ад Бога: хто знае Бога, слухае нас; хто ня знае Бога, ня слухае нас. З гэтага пазнаем духа праўды й духа аблуду.
7 Умілаваныя! Мілуйма адзін аднаго, бо міласьць ад Бога, і кажны, хто мілуе, з Бога нарадзіўся й знае Бога;
8 Хто ня мілуе, тый не пазнаў Бога, бо Бог ё міласьць.
9 У тым міласьць Божая да нас аб’явілася, што Бог паслаў на сьвет адзінароджанага Сына Свайго, каб мы жылі перазь Яго.
10 У тым міласьць, ня што мы ўмілавалі Бога, але што Ён умілаваў нас і паслаў Сына Свайго на залашчаньне за грахі нашы.
11 Умілаваныя! калі Бог так умілаваў нас, мы таксама маем мілаваць адзін аднаго.
12 Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы мілуем адзін аднаго, дык Бог перабывае ў нас, і міласьць Ягоная дасканаліцца ў нас.
13 З тога пазнаем, што мы перабываем у Ім, а Ён у нас, што Ён даў нам із Духа Свайго.
14 І мы бачылі й сьветчылі, што Айцец паслаў Сына, Спаса сьвету.
15 Хто вызнавае, што Ісус ё Сын Божы, у тым перабывае Бог, і ён у Богу.
16 І мы пазналі і ўверылі ў міласьць, каторую Бог мае да нас. Бог ё міласьць, і тый, хто трывае ў міласьці, трывае ў Богу, і Бог у ім.
17 У тым удасканальнілася міласьць у нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, такія мы на гэтым сьвеце.
18 Няма страху ў міласьці, але міласьць дасканальная праганяе страх, бо ў страху ё мука. Хто баіцца, тый не дасканальны ў міласьці.
19 Мы мілуем Яго, бо Ён уперад умілаваў нас.
20 Калі хто кажа: «Я мілую Бога», а брата свайго ненавідзе, тый маныш; бо калі ня любе брата свайго, каторага бача, як можа любіць Бога, Каторага ня бача?
21 І мы маем ад Яго гэтае расказаньне, каб тый, хто мілуе Бога, мілаваў і брата свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першы Яана, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.