Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Іоана, 4 Першае Іоана, 4 глава

1 Умілаваныя! ня ўсякаму духу ве́рце, але выспрабуйце духаў, ці ад Бога яны, бо многа зьявілася на сьве́це фальшывых прарокаў.
2 Духа Божага пазнавайце з гэтага: усякі дух, які вызнае́ Ісуса Хрыста, што прыйшоў у це́ле, ёсьць ад Бога;
3 а ўсякі дух, які не вызнае́ Ісуса Хрыста, што прыйшоў у це́ле, ня ёсьць ад Бога, і гэта дух антыхрыста, аб якім вы чулі, што ён прыдзе, і цяпер ёсьць ужо ў сьве́це.
4 Дзе́ткі! вы — ад Бога і вы перамаглі іх; бо той, хто ў вас, большы за таго, хто ў сьве́це.
5 Яны — ад сьве́ту, бо і гавораць ад сьве́ту, і сьве́т слухае іх.
6 Мы — ад Бога: хто знае Бога, слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. Гэтак вось і пазнае́м духа праўды і духа манлівасьці.
7 Умілаваныя! будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і знае Бога.
8 Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Бог ёсьць любоў.
9 Божая любоў да нас у тым выявілася, што Бог паслаў на сьве́т адзінароднага Сына Свайго, каб мы жылі праз Яго.
10 У тым любоў, не што мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго дзеля зьмілаваньня над грахамі нашымі.
11 Умілаваныя! калі Бог палюбіў нас гэтак, дык і мы павінны любіць адзін аднаго.
12 Бога ніхто ніколі ня бачыў: калі-ж мы любім адзін аднаго, дык Бог у нас прабывае, і любоў Яго дасканалая ў нас.
13 Што мы прабываем у Ім, і Ён — у нас, пазнае́м па тым, што Ён даў нам ад Духа Свайго.
14 І мы бачылі й сьве́дчым, што Аце́ц паслаў Сына, Збавіцеля сьве́ту.
15 Хто вызнае́, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым прабывае Бог, і ён у Богу.
16 І мы пазналі любоў, якую мае да нас Бог, і паве́рылі ў яе́. Бог ёсьць любоў, і той, хто прабывае ў любві, прабывае ў Богу, і Бог у ім.
17 Любоў дасканаліцца з намі на тое, каб мы ме́лі адвагу ў дзе́нь суда, бо які Ён, гэткія й мы ў гэтым сьве́це.
18 Страху няма ў любві, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; хто баіцца, той у любві недасканалы.
19 Мы любім Яго, бо Ён пе́рш палюбіў нас.
20 Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той брахун; бо хто ня любіць брата свайго, якога ба́чыць, як можа любіць Бога, якога ня бачыць?
21 І мы маем ад Яго гэткую запаведзь, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае Іоана, 4 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.