Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Іоана 2 Першае Іоана 2 раздзел

1 Дзе́ткі мае́! пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі бы хто саграшыў, дык маем Заступніка перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка;
2 Ён ёсьць зьмілаваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але й за грахі ўсяго сьве́ту.
3 А што мы пазналі Яго, даве́дываемся з таго, што выпаўняем за́паведзі Яго.
4 Хто кажа: я пазнаў Яго, але за́паведзяў Яго не выпаўняе, той брахун, і няма ў ім праўды;
5 а хто выпаўняе слова Яго, у тым запраўды любоў Божая завяршылася: з гэтага пазнаём, што мы ў Ім.
6 Хто кажа, што ў Ім прабывае, той павінен хадзіць так, як Ён хадзіў.
7 Браты! ня новую запаведзь пішу вам, але запаведзь старадаўную, якую вы ме́лі ад пачатку: запаведзь старадаўная ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку.
8 Зноў жа і новую запаведзь пішу вам, што праўдзіва і ў Ім, і ў вас: што праходзе це́мра, і праўдзівае сьвятло сьве́ціць ужо.
9 Хто кажа, што ён у сьвятле́, а ненавідзіць брата свайго, той у це́мры дагэтуль.
10 Хто любіць брата свайго, той прабывае ў сьвятле́, і няма ў ім спакушэньня;
11 а хто ненавідзіць брата свайго, той у це́мры знаходзіцца і ў це́мры ходзіць ды ня ве́дае, куды йдзе́, бо цемра вочы яму асьляпіла.
12 Пішу вам, дзеткі, што дараваны вам грахі дзеля іме́ньня Яго.
13 Пішу вам, айцы, бо вы пазналі Істнуючага ад пачатку. Пішу вам, дзяцюкі, бо вы перамаглі злога. Пішу вам, падросткі, бо вы пазналі Айца.
14 Я напісаў вам, айцы, бо вы пазналі Беспачатнага. Я напісаў вам, дзяцюкі, бо вы дужыя, і слова Божае трывае ў вас, і вы перамаглі злога.
15 Ня любе́це сьве́ту, ні таго, што ў сьве́це. Хто любіць сьве́т, у тым няма любві Айца.
16 Бо ўсё, што ў сьве́це: пажаданьне це́ла, пажаданьне вачэй і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад гэтага сьве́ту.
17 І сьве́т праходзе, і пажаданьне яго, а хто выпаўняе волю Божую, той трывае даве́ку.
18 Дзе́ці! Апошняя гадзіна! І, як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, а цяпер зьявілася многа антыхрыстаў, дык мы і пазнаем з гэтага, што настала апошняя гадзіна.
19 Яны выйшлі спаміж нас, але ня былі з нашых; бо, каб яны былі з нашых, дык асталіся-б з намі; але яны выйшлі, каб выявілася, што ня ўсе́ з нашых.
20 Дый вы маеце памазаньне ад Сьвятога і ве́даеце ўсё.
21 Я напісаў вам не затым, што вы ня ве́далі-б праўды, але затым, што вы ве́даеце яе́, дый што ўсякая ілжа не ад праўды.
22 Хто брахун, калі ня той, хто адкідае, што Ісус ёсьць Хрыстос? Гэта — антыхрыст, які адкідае Айца і Сына.
23 Усякі, хто адкідае Сына, ня мае і Айца.
24 Дык што́ вы чулі ад пачатку, тое няхай і прабывае ў вас; калі прабывацьме ў вас тое, што́ вы чулі ад пачатку, то й вы прабываць будзеце ў сыне і Айцу.
25 І вось гэтае абяцаньне, якое Ён абяцаў нам, ёсьць жыцьцё ве́чнае.
26 Гэта я напісаў вам аб тых, што зводзяць вас.
27 Дый памазаньне, якое вы дасталі ад Яго, у вас прабывае, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але, як гэтае самае памазаньне вучыць вас аб усім, а яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым прабывайце.
28 Дык вось, дзе́ткі, прабывайце ў Ім, каб, як Ён зьявіцца, ме́ць нам адвагу й не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.
29 Калі вы ве́даеце, што Ён — Праведнік, дык ве́дайце й тое, што ўсякі, хто праўду робе, ад яго народжаны.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Іоана, 2 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

1 Іоана 2 раздзел в переводах:
1 Іоана 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.