1 Пішу вам гэта, сынкі мае,* каб вы не грашылі; а каліб і зграшыў хто, дык маем-жа заступніка перад Айцом, Езуса Хрыстуса справядліўца:
2 Ён ёсьць уласкаўленне за грахі нашыя ды ня толькі нашыя, але і цэлага сьвету.
3 А што мы Яго пазналі, даведваемся з таго, калі пільнуемся Ягоных прыказанняў.
4 Хто кажа, што Яго знае, а загадаў Ягоных ня трымаецца, той ілгун і няма ў ім праўды;
5 а хто пільнуецца Ягонай навукі, сапраўды ў ім міласьць Божая даканалася; і з гэтага пазнаём, што мы ёсьць у Ім.
6 Хто цьвердзіць, што прабывае ў Ім, той павінен-жа гэтак і паступаць, як Ён паступаў.
7 Ня пішу вам, дарагія мае, новага прыказання, але — стараветнае, што мелі вы ад пачатку: тым стараветным прыказаннем ёсьць слова, якое вы ўжо чулі.
8 Але і аб новым прыказанні пішу вам, аб тым, што ёсьць праўдзівае і ў Ім, і ў вас: бо цьма ўжо вось прайходзіць і ясьнее ўжо праўдзівае сьвятло.*
9 Хто гавора, што ён у сьвятле, а брата свайго ненавідзіць, той у цемрадзі яшчэ й дагэтуль.
10 Хто брата свайго любіць, той прабывае ў сьвятле і няма ў ім каламуці.
11 А хто ненавідзіць свайго брата, той знайходзіцца ў цемры ды ў цемры бадзяецца, ня ведаючы куды йдзе, бо цемень засьляпіла яму вочы.
12 Пішу вам, сыночкі, адпушчаюцца бо вам грахі дзеля імя Ягонага.*
13 Пішу вам, айцы, бо вы пазналі Таго, каторы ёсьць ад пачатку. Пішу вам малодшыя, бо вы паканалі злога.*
14 Напісаў я вам, дзеткі, бо вы ўжо пазналі Айца. Напісаў вам, айцы, вы бо пазналі Беспачатнага. Напісаў вам, юнакі, бо вы дужыя і слова Божае трывае ў вас ды вы перамаглі злыдня.*
15 Не даражэце сьветам, ні тым, што на ім ёсьць; хто залюблены ў сьвеце, у таго няма любасьці Айца;
16 ўсё бо, што ёсьць у сьвеце: жада цела, пожадзь вачэй, пыха жыцьця — не паходзяць ад Айца, але ад сьвету.
17 І сьвет прамінае з пожадзьдзю ягонай, а хто выконвае волю Божую, трывае навекі.
18 Настала, сынкі, апошняя гадзіна! І як вы чулі, што надыйходзе Антыхрыст, дык цяпер шмат Антыхрыстаў; з гэтага даведваемся, што ёсьць апошняя гадзіна.*
19 Яны выйшлі з-паміж нас, але ня былі нашы; бо каліб нашымі былі, дык вытрываліб з намі, але яны выйшлі, і праз гэта аказалася, што ня ўсе ёсьць нашымі.
20 Дый вы-ж маеце памазанне ад Святога і ўсё ведаеце.*
21 Я напісаў вам не як няведаючым праўды, але іменна як ведаючым яе, дыё што ўсякае лгарства ня ёсьць із праўды.
22 Хтож ілгун, калі ня той, хто запярэчвае, што Езус ёсьць Хрыстусам? Гэткі ёсьць Антыхрыстам, які аспрэчвае Айца і Сына.
23 Кажны адкідаючы Сына, ня мае й Айца, а хто вызнае Сына, мае й Аца.
24 Восьжа тое, што вы чулі ад пачатку, хай і трывае ў вас; калі трываціме ў вас усё чутае ад пачатку, дык у Сыне й Айцу вытрываеце.
25 Абяцаньне-ж, якое нам Ён даў, гэта — жыцьцё вечнае.
26 Гэта я напісаў вам аб тых, што зваодзяць вас.
27 Дый памазанне, якое вы ад Яго атрымалі, ёсьць у вас і вы не патрабуеце, каб вас хто павучаў, калі памазанне Яго на аб усім вас павучае — а яно праўдзівае й няма ў ім маны — дык і трывайце ў тым, чаго яно вас навучыла.
28 І цяпер, сынкі, трывайце ў Ім, каб як зьявіцца, мы мелі спадзеву й ня былі праз Яго асаромлены падчас прыйсьця Ягонага.*
29 Калі ведаеце, што Ён справядлівец, дык ведайцеж і тое, што кажны, хто паступае справядліва, зь Яго нарадзіўся.*

Зноскі:

1 ..сынкі мае («філіолі») — характарыстычны зварот Апостала, мова якога прасочана кунежнаю й спачуцьцёваю любасьцю да самых грэшнікаў (не да грахоў іхніх). Ён строгі толькі да крывадушнікаў і пышліўцаў, поўных самахвальскай маны, быццам яны лепш за ўсіх пазналі Збавіцеля ды ў Ім прабываюць а праступным жыцьцём гэтаму пярэчаць. Хто бо гавора, што ходзіць у сьвятле, а брата свайго ненавідзіць, дык ён яшчэ ў цемры.

8 Новае і стараветнае прыказанне — гэнае прыказанне любасьці было дана ў стараветнасьці, але дахрысьціянскі сьвет ня знаў і не прахтыкаваў яе, толькі Хрыстус ажывіў яе і таму ягона прыказанне любасьці ёсьць і старым і новым.

12 ...адпушчаюцца — праз Хрост і Пакуту.

13 ...злога — духа злога.

14 Апостал робіць нацёк на чацьвёртую Эванэлію ім напісаную.

18 ...апошняя гадзіна — у шырэйшым сэнсе гэта абазначае час ад унебеўшэсьця да другога прыйсьця Збавіцеля; а канкрэтней кажучы — час папераджаючы бліжэй Апошні Суд, перад якім зьявіцца Антыхрыст, авангарда якога, хвальшпрапаведнікі, ўжо ўвіхаюцца. Вера ў Антыхрыста зрадзілася пад канец першага стагодзьдзя, як разбуяла акцыя варожых сіл, якіх Антыхрыст быў увасабленнем.

20 ...памазанне — ласка ад Св.Духа; ад Святога — знача ад Хрыстуса (Памазанца); і гэная ласка дае здольнасьць разрожніваць духа праўды ад духа маны.

28 ...ў Ім — у Сыне Божым; як зьявіцца — на апошнім Судзе.

29 ...справядлівец — судзьдзя Хрыстус; усе веручыя ў Яго, Слова Божае, і робячыя праўду, з Бога радзіліся. Аб богасыноўстве адкупленага чалавека Апостал гавора ў наступным 3 разьдзеле.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст сьвятога Яна апостала, 2 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

1 Яна 2 раздзел в переводах:
1 Яна 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.