1 Глядзеце, якую любасьць даў нам Айцец, што мы называемся і ёсьць дзяцьмі Божымі. Сьвет ня знае нас таму, што не пазнаў Яго.
2 Найдаражэйшыя! Цяпер мы дзеці Божыя, а яшчэ не аказалася, чым мы будзем; ведаем толькі, што як акажацца, дык будзем падобныя да Яго, бо убачым Яго, так як ёсьць.
3 І кажны, хто мае гэту надзею на Яго, усьвячвае сябе, так як Ён сьвяты.
4 Кажны, хто робіць грэх, робіць беспраўе, і грэх ёсьць беспраўем.
5 А ведаеце, што Ён зьявіўся, каб зыгладзіць грахі нашы і што ў Ім граху няма.
6 Кажны, хто прабывае ў Ім, ня грэшыць; а кажны хто грэшыць, ня бачыў Яго ды не пазнаў Яго.*
7 Дзеткі! Хайжа ніхто вас ня зводзіць. Хто паступае справядліва, той ёсьць справядлівы, так як і Ён справядлівы ёсьць.
8 А хто робіць грэх, той зь дзьябла ёсьць, бо дзьябал ад пачатку грэшыць. Натоеж зьявіўся й Сын Божы, каб скрышыць дзьяблавы дзела.
9 Кажны, хто нарадзіўся з Бога, граху ня робіць, бо засьнітак Божы трывае ў ім і ня можа грашыць, дзеля таго, што з Бога народжаны.*
10 Праз гэта выяўляюцца сыны Божыя й сыны дзьяблавы: кажны несправядлівы й нялюбячы свайго брата ня ёсьць з Бога.
11 Бо-ж гэткая ёсьць дабравесьць, якую чулі вы ад пачатку, каб мы любіліся ўзаемна;
12 ня гэтак, як Каін, што быў зь ліхога ды забіў свайго брата. А чаму забіў яго?81 Таму, што паступкі яго былі благія, а брата ягонага — справядлівыя.
13 Ня дзівецеся, браты мае, калі сьвет вас ненавідзіць.
14 Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці да жыцьця, бо любім братоў; хто ня любіць, трывае ў сьмерці.
15 Кажны, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць душагубец; а вы ведаеце, што ніводзін душагубец ня мае ў сабе жыцьця вечнага.
16 Мы праз тое пазналі любасьць, што Ён аддаў за нас жыцьцё сваё; і мы павінны жыцьцё сваё аддаваць за братоў.
17 А хтоб меў дастатак гэтага сьвету і відзеўбы брата свайго ў бядзе ды зачыніўбы ад яго сваё сэрца — якжа можа прабываць у ім любасьць Божая?
18 Сыночкі мае! Любем ня словам, ці языком, але дзелам і праўдай.
19 І з гэтага пазнаем, што мы з праўды й успакоім перад Ім сэрцы нашы;
20 Бо калі навет сэрца асуджае нас, то тым-болей Бог, большы за сэрца нашае і ведаючы ўсё.
21 Дарагія мае! Калі сэрца нашае нас не асуджае, дык маем надзею на Бога
22 і што толькі папросім, атрымаем ад Яго,, бо-ж спаўняем прыказанні Ягоныя і робім тое, што Яму падабаецца.
23 А прыказанне Яго вось гэтае: каб мы ўверылі ў імя Сына Ягонага Езуса Хрыстуса ды любілі адзін другога, як нам загадаў.
24 І хто захоўвае прыказанні Ягоныя, той прабывае ў Ім, а Ён у тым. А што Ён прабывае ў нас, даведваемся праз Духа, якога нам даў.

Примечания к тексту

6 ...ня грэшыць сьмяротна, а калі зы слабасьці людзкое правінаваціцца дробнымі грахамі, дык сьпяшыць ачысьціцца каеннем.

9 У народжаным з Бога прабывае засьнітак ласкі ўсьвячваючай; яна адкрывае чалавеку надпрыроднае жыцьцё, адчужае яго ад благога, забесьпячае ад граху сьмяротнага; а ўсёж не адыймае ад яго свабоды, злоўжыванне якое можа вывесьці яго із стану ласкі ды ўрынуць яго ў грэшны стан. Ніхто не павінен уважацца абсалютна абасьпечаным ад граху, але узгадоўваць у сабе зерне, засьнітак, Божы веры, надзеі ды любасьці, а Бог крыніца ласкі не папусьціць яго на здабычу граху, калі сам ён не адвернецца ад Бога.

12 ...што быў зь ліхога — знача насьледаваў злога духа ў ненавісьці.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 Яна, 3 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.