Жыць як Божыя дзеці
1 Паглядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб мы называліся дзецьмі Божымі, і мы з’яўляемся імі! Таму свет не ведае нас, што не пазнаў Яго.
2 Умілаваныя, цяпер мыдзеці Божыя, але яшчэ не выявілася, чым будзем. Ведаем, што, калі Ён аб’явіцца, мы будзем падобнымі да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім ёсць.
Пазбягаць граху
3 Кожны, хто мае такую надзею на Яго, чыніць сябе беззаганным, як Ён ёсць беззаганны.
4 Кожны, хто чыніць грэх, чыніць і беззаконне, бо грэх — гэта беззаконне.
5 Вы ведаеце, што Ён аб’явіўся дзеля таго, каб забраць грахі, у Ім жа няма граху.
6 Кожны, хто жыве ў Ім, не грашыць, а кожны, хто грашыць, не бачыў Яго і не пазнаў Яго.
7 Дзеці, няхай ніхто не зводзіць вас. Хто чыніць справядлівасць, той справядлівы, як і Ён ёсць справядлівым.
8 Хто чыніць грэх — той ад д’ябла, бо д’ябал грашыць ад пачатку. Дзеля таго і аб’явіўся Сын Божы, каб знішчыць справы д’ябла.
9 Кожны, хто нарадзіўся ад Бога, не чыніць граху, бо насенне Ягонае жыве ў ім, і ён не можа грашыць, бо народжаны ад Бога.
10 Па гэтым можна пазнаць дзяцей Божых і дзяцей д’ябла: кожны, хто чыніць несправядлівасць, той не ад Бога, як і той, хто не любіць свайго брата.
Запаведзь любові
11 Такая ёсць воля Божая, якую вы чулі ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго.
12 Не так, як Каін, які быў ад злога і забіў свайго брата. А дзеля чаго забіў яго? Бо ўчынкі яго былі дрэнныя, а брата ягонага — справядлівыя.
13 І не здзіўляйцеся, браты, калі свет ненавідзіць вас.
14 Мы ведаем, што перайшлі ад смерці да жыцця, таму што любім братоў. Хто не любіць, застаецца ў смерці.
15 Кожны, хто ненавідзіць свайго брата, той чалавеказабойца, а ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца не мае ў сабе вечнага жыцця.
16 Па гэтым пазналі мы любоў, што Ён аддаў за нас сваё жыццё. І мы павінны аддацьжыццё сваё за братоў.
17 Калі хтосьці мае дастатак у свеце і бачыць брата свайго ў нястачы, і закрывае перад ім сваё сэрца, то як любоў Божая можа жыць у ім?
18 Дзеці, будзем жа любіцьне словам ці моваю, але ўчынкам і праўдаю.
19 Па гэтым пазнаем, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім нашыя сэрцы.
20 Бо калі сэрца нашае асуджае нас, то Бог большы за нашае сэрца і ведае ўсё.
21 Умілаваныя, калі сэрца нашае не асуджае нас, то мы маем адвагу перад Богам.
22 Аб чым ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем запаведзі Ягоныя і робім тое, што Яму падабаецца.
23 А запаведзь Яго такая, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага Езуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён загадаў нам.
24 Хто захоўвае запаведзі Ягоныя, той жыве ў Богу, а Ён — у ім. І па Духу, якогадаў нам, мы даведваемся, што Ён жыве ў нас.
Першае пасланне святога Яна, 3 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.