Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Іоана, 3 Першае Іоана, 3 глава

1 Глядзе́це, якую любоў даў нам Аце́ц, каб нам называцца Дзяцьмі Божымі. Сьве́т затым ня ве́дае вас, што не пазнаў Яго.
2 Умілаваныя! мы цяпер — дзе́ці Божыя, але яшчэ ня выявілася, што́ мы будзем. Ве́даем толькі, што, калі выявіцца, дык будзем падобныя да Яго, бо ўгле́дзім Яго, як Ён ёсьць.
3 І ўсякі, хто мае гэту надзе́ю на Яго, ачышчае сябе́, бо Ён чысты.
4 Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне.
5 І вы ве́даеце, што Ён зьявіўся дзеля таго, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху.
6 Усякі, хто ў Ім прабывае, не грашы́ць; усякі, хто грашы́ць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго.
7 Дзе́ткі! няхай ніхто вас ня зводзіць. Хто робіць праўду, той праведны, як і Ён праведны.
8 Хто робіць грэх, той ад д’ябла, бо ад пачатку д’ябал грашы́ць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьніштожыць дзе́ла д’яблавае.
9 Усякі, наро́джаны ад Бога, грэху ня робіць, бо насе́ньне Яго прабывае ў ім, і ня можа грашы́ць, бо народжаны ад Бога.
10 Дзе́ці Божыя і дзе́ці д’яблавы пазнаюцца гэтак: кожын, хто ня робіць праўды, ня ёсьць ад Бога, таксама як і той, хто ня любіць брата свайго.
11 Бо гэткае ёсьць абвяшчэньне, што вы чулі ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго, —
12 ня гэтак, як Каін, што быў ад ліхога й забіў свайго брата. А за што забіў яго? За тое, што ягоныя ўчынкі былі благія, а брата яго — справядлівыя.
13 Ня дзівуйцеся, браты маі, калі сьве́т ненавідзіць вас.
14 Мы ве́даем, што перайшлі ад сьме́рці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто-ж ня любіць брата, прабывае ў сьме́рці.
15 Кожын, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць душагуб; а вы ве́даеце, што ніводзін душагуб ня мае жыцьця ве́чнага, у ім прабываючага.
16 У тым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю: і мы павінны пакладаць душы свае́ за братоў.
17 А хто мае дастатак у сьве́це, але, бачучы брата свайго ў патрэбе, зачыняе ад яго сэрца свае́, — дык як прабывае ў ім любоў Божая?
18 Дзе́ткі мае́! Будзем любіць ня словам ці языком, але дзе́лам і праўдаю!
19 І гэтак пазна́ем, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя.
20 Бо, калі сэрца нас асуджае, дык тым бале́й Бог, бо Бог большы за сэрца нашае і ве́дае ўсё.
21 Умілаваныя! Калі сэрца нашае не асуджае нас, дык маем адвагу перад Богам,
22 і, чаго ні папросім, дастанем ад Яго, бо выпаўняем запаведзі Яго і робім добрае прад абліччам Ягоным.
23 А запаведзь Яго тая, каб мы ве́рылі ў імя Сына Яго Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён запаве́даў нам.
24 І хто захоўвае за́паведзі Яго, той прабывае ў Ім, і Ён у тым. А што ён прабывае ў нас, даве́дваемся па Духу, Якога Ён нам даў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае Іоана, 3 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.