Традыцыя Сьвятых Айцоў і Пісьменнікаў эклезіяльных, як і асаблівасьці самога зьместу, вельмі падобнага да чацьвёртай Эванэліі: ідэнтычнасьць з чацьвёртай Эванэліяй думак, дагматычных высказаў (Хрыстус-Слова), напамінаў да любасьці, зьяўляюцца незапярэчным доказам таго, што аўтарам гэтага Лісту быў Св. Ян Эванэліст, скрываючыся пад псэўдонімам «Старшы», і выразна сьветчаць, што яго трэба ўважаць за протоканонічны. Напісаны і разасланы ён быў у 90-тых гадох з Эфэзу, якбы прадоўжанне Эванэліі, каб каб паглыбіць праўды ейныя і запаліць душы веручых любасьцю да Бога й бліжняга ды наставіць проці сэктанскай гэрэзыі Кэрынтоса: быццам толькі падчас хросту ўступіла ў Езуса, сына Марыі і Язэпа, Боскасьць.
Прымеж вышэйсказанага, шмат сучасных эгзэгэтаў высказваецца проці аўтэнтычнасьці слаўнага тэксту з першага Лісту сьв. Яна (5:7б — 5:8а), не ў ва ўсіх аднак кадэксах, падаюць гэта толькі чатэры кадэксы грэцкіе.
Змест Лісту: У ва ўступе падае аўтар мэту Лісту: падмацунак веры і сувязь любасьці з Богам (1:1−4); у першай часьці дае заахвоту да жыцьця ў сьвятасьці; у другой часьці гавора аб годнасьці сыноў Божых; а ў заканчэнні аб магуцтве малітвы ды аб вялікай годнасьці хрысьціяніна.