Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 Яана 2 Першае Яана 2 раздзел

1 Дзеці мае! пішу вам гэтае, каб вы ня грашылі, а калі хто саграшыць, (то) маем Заступніка перад Ба́цькам, Ісуса Хрыста, Праведніка;
2 і Ён ёсьць адкупíцельная ахвяра за грахі нашыя, ня за нашыя толькі, але і за (грахі) усяго сьвету.
3 І ў гэтым мы даведываемся, што спасьціглі Яго, калі прыказаньні Ягоныя спаўняем.
4 Хто кажа: «я спасьціг Яго», але прыказаньні Ягоныя ня спаўняе, ёсьць ілгун, і праўды ў ім няма;
5 хто ж выконвае Яго Слова, то сапраўды ў ім любоў Бога заве́ршана. Па гэтаму пазнаём, што (мы) у Ім.
6 Хто кажа, што ў Ім прабывае, павінен і сам хадзіць так, як Ён хадзіў.
7 Браты! ня новае прыказаньне пішу вам, але прыказаньне старадаўнее, якое вы мелі ад пачатку. Прыказаньне старадаўнее ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку.
8 Акрамя таго прыказаньне новае пішу вам, гэта ёсьць сапраўды і ў Ім і ў вас, бо цемра прамінае і Сьвятло Сапраўдны ўжо сьвеціць.
9 Хто кажа, што ён у Сьвятле ёсьць, але брата свайго нянавідзіць, (той) у цемры ёсьць аж дагэтуль.
10 Хто любіць брата свайго, той прабывае ў Сьвятле, і няма ў ім спакушэньня.
11 А хто нянавíдзіць брата свайго, той у цемры знаходзіцца і ў цемры ходзіць, і ня ведае, куды ідзе, бо цемра асьляпіла вочы ягоныя.
12 Пішу вам, дзеці, бо дараваны грахі вам дзеля Імені Ягонага.
13 Пішу вам, ба́цькі, бо вы спасьціглі Таго, Хто ёсьць ад пачатку. Пішу вам юнакі, бо вы перамаглі ліхога. Пішу вам (малыя) дзеці, бо вы спасьцíглі Ба́цьку.
14 Я напісаў вам ба́цькі, бо вы спасьціглі Таго, Хто ёсьць ад пачатку. Я напісаў вам юнакі, бо вы ду́жыя, і Слова Бога ў вас прабывае, і вы перамаглі ліхога.
15 Ня любіце гэтага сьвету, ні таго, што ў гэтым сьвеце. Калі хто любіць гэты сьвет, у тым няма любві Ба́цькі.
16 Бо ўсё, што ў гэтым сьвеце, ёсьць пажаданьне плоці, і пажаданьне вачэй, і пыха цераз жыцьцёвыя (сродкі): (усё гэта) ня ёсьць ад Ба́цькі, але ёсьць ад сьвету гэтага.
17 І сьвет гэты мінае, і пажаданьне ягонае, але той, хто выконвае волю Бога, прабывае вечна.
18 Дзеці! апошні час! І як вы чулі, што надыходзіць антыхрыст, і цяпер зьявіліся многія антыхрысты, з гэтага пазнаём, што апошні час.
19 Яны выйшлі ад нас, патаму што ня былі із нашых, бо калі б яны былі із нашых, то засталіся б з намі; але (яны выйшлі), каб было выяўлена, што ня ўсе з нашых.
20 І вы маеце памазаньне ад Сьвятога і ведаеце ўсё.
21 Я напісаў вам ня патаму, што вы ня ведаеце праўду, але патаму, што вы ведаеце яе, і ведаеце, што ўсякая ілжа ня ад праўды ёсьць.
22 Хто ёсьць ілжэц, калі ня той, хто адмаўляе, што Ісус ёсьць Хрыстос? Гэты ёсьць антыхрыст, які адкідае Ба́цьку і Сына.
23 Кожны, хто адкідае Сына, ня мае і Ба́цькі.
24 А вы, што пачулі ад пачатку, тое хай прабывае ў вас; калі ў вас будзе прабываць тое, што вы пачулі ад пачатку, тады вы прабудзеце ў Сыну і ў Ба́цьку.
25 І гэта ёсьць тое абяцаньне, якое Ён абяцаў нам — жыцьцё вечнае.
26 Гэта я напісаў вам аб тых, што абма́нываюць вас.
27 І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас прабывае, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас аб усім, а яно праўдзівае, а ня зьяўляецца падма́нам, дык насколькі яно вас навучыла, (пастолькі і) прабудзеце ў Ім.
28 І цяпер, дзеці, прабывайце ў Ім, каб калі Ён будзе зьяўлены, мець вам адвагу і ня быць асаромленымі перад Ім у прыход Ягоны.
29 Калі вы ведаеце, што Ён праведны, то ведаеце і тое, што ўсякі, хто чыніць праўду, ад Яго народжаны.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае саборнае Пасланьне Апостала Яана, 2 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 Яана 2 раздзел в переводах:
1 Яана 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.