Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 Яана, 4 Першае Яана, 4 глава

1 Любасныя! ня кожнаму духу верце, але выспрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, таму што многія хвальшывыя прарокі прыйшлі ў сьвет.
2 Па гэтаму вы пазнае́це Духа Бога: кожны дух, які прызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога;
3 а кожны дух, які ня вызнае́ Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе, ня ёсьць ад Бога, але гэта ёсьць дух антыхрыста, пра каторага вы чулі, што ён надыходзіць, ды і цяпер (ён) ужо ёсьць у сьвеце.
4 Дзеці! вы ад Бога, і перамаглі іх! таму, што Той, Каторы ў вас, большы за таго, каторы ў сьвеце.
5 Яны — ад гэтага сьвету, таму і гавораць ад сьвету гэтага, і сьвет гэты слухае іх.
6 Мы — ад Бога; хто ведае Бога, слухае нас; хто ня ёсьць ад Бога, нас ня слухае. З гэтага пазнаем Духа Праўды і духа заблуджэньня.
7 Любасныя! будзем любіць адзін аднаго, таму, што любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і знае Бога.
8 Хто ня любіць, той ня спасьціг Бога, таму што Бог ёсьць любоў.
9 У гэтым зьяўлена любоў Бога да нас, што Бог Сына Свайго Адзінароднага паслаў у гэты сьвет, каб мы ажылí празь Яго.
10 У гэтым ёсьць любоў: ня што мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго (як) ахвяру адкупляльную за грахі нашыя.
11 Любасныя! калі так Бог палюбіў нас, (то) і мы павінны любіць адзін аднаго.
12 Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, (то) Бог прабывае ў нас, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.
13 Па гэтым пазнаём, што прабываем у ім, і Ён у нас, што даў нам ад Духа Свайго.
14 І мы ўбачылі і сьведчым, што Ба́цька паслаў Сына Збаўцу сьвету.
15 Хто бы ні вызнаў, што Ісус ёсьць Сын Бога, Бог у ім прабывае, і ён у Богу.
16 І мы паверылі і спасьціглі любоў (Бога), якую Бог мае да нас. Бог ёсьць любоў, і хто прабывае ў любві (Бога), у Богу прабывае, і Бог у ім.
17 Дзеля таго любоў (Бога) удаскана́лена ў нас, каб мы мелі сьмеласьць у дзень Суду, бо які Ён, такія і мы ёсьць у гэтым сьвеце.
18 Страху няма ў любві (Бога), але дасканалая любоў (Бога) вон выганяе страх, таму што страх мае (у сабе думку пра) пакараньне. А хто баіцца, ня дасканалы ў любові (Бога).
19 Мы любім Яго, таму што Ён першы палюбіў нас.
20 Калі хто скажа: я люблю Бога, а брата свайго нянавідзіць — ён ёсьць ілжэц, таму што, хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, (то) Бога, Якога ня бачыць, як можа любіць?
21 І (мы) маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае Яана, 4 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.