Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Да Колосян, 2 Да Колосян, 2 глава

1 Бо зычу, каб вы ведалі, якое змаганьне маю я за вас і за тых у Ляодыццы, і за тых, што ня бачылі віду майго ў целе,
2 Каб пацешыліся сэрцы іхныя, задзіночаныя ў міласьці дзеля ўсяго багацьця супоўнае пэўнасьці, разуменьня і поўнага знацьця тайны Бога і Айца і Хрыста,
3 У Каторым схаваны ўсі скарбы мудрасьці а знацьця.
4 А гэта кажу я вам, каб ніхто не спадмануў вас пераконуючай моваю;
5 Бо хоць запраўды я няпрытомны целам, я, адылі, з вамі духам, цешачыся й бачачы парадак ваш і ўмацаваньне веры вашае ў Хрыста.
6 Затым, як вы прынялі Хрыста Ісуса Спадара, так і хадзіце ў Ім,
7 Укарэненыя а збудаваныя ў Ім, умацаваныя ў веры, як навучаныя, збыткуючы дзякаваньням.
8 Глядзіце, каб хто не аглабаў вас філёзофаю і пустою ашукаю, подле паданьняў людзкіх, подле навалаў сьвету, а ня подле Хрыста;
9 Бо ў Ім жыхара ўся паўніня Боства цялесна.
10 І вы паўніня ў Ім, Каторы ё галава ўсяго князства а ўлады;
11 У ім вы й абрэзаныя абразаньням ня рукамі зробленым, сьцягненьням грэшнага цела, абразаньням Хрыстовым;
12 Пахаваны зь Ім у хрысьце, у каторым і ўскрэсьлі зь Ім вераю ў дзеяньне Божае, Каторы ўскрысіў Яго зь мертвых,
13 І вас, каторыя былі мертвыя і ў неабразаньню цела вашага, Ён ажывіў разам ізь Ім, дараваўшы вам усі выступы,
14 Скасаваўшы рукапісы пастановаў на нас, што былі супроці нас, Ён адхінуў іх, прыбіўшы іх гваздамі да крыжа;
15 Разброіўшы князствы а ўладу, выставіў іх прынародна на паказ, перамогшы іх Сабою.
16 Дык ніхто хай ня судзе вас за ежу, альбо за піценьне, альбо за якое сьвята, альбо маладзік, альбо сыботы,
17 Каторыя сьцень прыйдучага, але цела — Хрыстова.
18 Няхай ніхто ашукна не спабывае вас нагароды самадыйнай пакораю і службаю ангілаў, мяшаючыся ў тое, чаго ня бачыў, дарма надымаючыся цялесным розумам сваім
19 І ня дзержачыся Галавы, ад Каторае ўсе цела, суставамі а вязямі злучана, расьцець ростам Божым.
20 Дык калі вы з Хрыстом памерлі навалам сьвету, чаму вы, як жывучыя ў сьвеце, дзяржыце пастановы:
21 «Не дакранайся, ня спытавай, не чапай», —
22 Што ўсе раскладаецца ад ужываньня, — подле забароны й навукі людзкое?
23 Каторыя маюць толькі выгляд мудрасьці ў самадыйнай службе а пакоры а стродкасьці ўзглядам цела, у некатрым улегцыменьню ўзглядам досыць учыненьня целу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Колосян, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.