Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Каласянаў, 2 Да Каласянаў, 2 глава

1 Бо я хачу, каб вы ведалі, якая барацьба ў мяне за вас і за тых, хто ў Лаадыкіі [і Гіераполі] і за ўсіх тых, якія не бачылі майго аблічча ў целе,
2 каб іх сэрцы былі суцешаны, так каб яны былі паяднаны ў любові, і да ўсяго багацця поўнага разумення, да пазнання таямніцы Бога [і Бацькі і] Хрыста,
3 у Якім схаваны ўсе скарбы мудрасці і патаемныя веды.
4 Гэта я кажу, каб ніхто не звёў у зман вас нібыта пераконлівымі словамі.
5 Бо хоць целам мяне і няма, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы ваш парадак і цвёрдасць вашай веры ўХрыста.
6 Дык як вы прынялі Хрыста, Ісуса Госпада, так і жывіце ў Ім,
7 укараніўшыся і ўзводзячы сваё жыццё ў Ім і ўмацоўваючыся ў веры, як вы былі навучаны, перапоўненыя ўдзячнасцю.
8 Глядзіце, каб хто не звёў вас філасофіяй і пустым падманам паводле чалавечага падання, паводле стыхіяў свету, а не паводле Хрыста;
9 бо ў Ім цялесна жывеўся паўната Боства,
10 і вы маеце паўнату ў Ім, Які ёсць Галава ўсякага начальства і ўлады;
11 у Ім вы і абрэзаныбылі нерукатворным абразаннем, скінуўшы чалавечае цела ў абразанні Хрыстовым.
12 пахаваныя разам з Ім у хрышчэнні, у якім вы былі ўваскрэшаныз Ім праз веру ад дзеяння Бога, які ўваскрэсіў Яго з мёртвых;
13 і вас, мёртвых у правінах і ў неабразанні вашага цела, Ён ажывіў вас разам з Ім, дараваўшы нам усе правіны.
14 Ён сцёр даўгавы запіс на нас знаказамі, які быў супроць нас, і Ён забраў яго з нашага асяроддзя, прыбіўшы цвікамі ягода крыжа;
15 скінуўшы начальства і ўлады, Ён выставіў іх напаказ, трыумфуючы над імі ў крыжы.
16 Дык няхай ніхто не судзіць вас за яду і піццё, ці што да свята, ці новамесячча, ці суботы;
17 гэта ёсць цень будучыні, а цела — Хрыстова.
18 Няхайніхто не ашукае вас сваёю самавольнаю пакорамудрасцю і служэннем Анёлаў, важнічаючы тым, што ён бачыў, дарэмна фанабэрачыся сваім цялесным розумам
19 і не трымаючыся Галавы, з якой усё Цела, суставамі і звязкамі злучанае і змацаванае, расце ростам Божым.
20 Калі вы памерлі з Хрыстом для2 стыхіяў свету, чаму вы, як бы жывучы ў свеце, падпарадкоўваеце сябе пастановам:
21 «Не чапай, не еж, не руш»
22 — што ўсё на шкоду пры ўжыванні, — паводле чалавечых запаведзяў і вучэнняў?
23 Гэта ўсё мае толькі выгляд мудрасці ў самавольным служэнні, і пакорамудрасці, і бязлітаснасці да цела, — не ў якой-небудзь пашане да заспакаення цела.

Примечания к тексту

20 2: Літаральна: ад.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Каласянаў, 2 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.