Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Каласянаў 3 Да Каласянаў 3 раздзел

1 Дык калі вы былі ўваскрэшаны разам з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
2 думайце аб тым, што ўгары, не аб тым, што на зямлі.
3 Бо вы памерлі, і ваша жыццё схавана з Хрыстом у Богу;
4 калі з’явіцца Хрыстос, ваша жыццё, тады з’явіцеся і вы з Ім у славе.
5 Дык умярцвіце [вашы] члены, што на зямлі: распусту, нечысціню, юр, ліхую пажадлівасцьі хцівасць, якая ёсць ідалапаклонства.
6 з-за якіх прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорлівасці.
7 У чым і вы калісьці хадзілі, як жылі ў гэтым3;
8 але цяпер і вы адкладзіце ўсё гэта: гнеў, раз’юшанасць, злосць, зневажанне, брыдкаслоўе з вашых вуснаў;
9 не хлусіце адзін аднаму, зняўшы з сябе старога чалавека з яго ўчынкамі
10 і адзеўшыся ў новага чалавека, які абнаўляецца ў пазнанне паводле вобраза Таго, Хто стварыў яго,
11 дзе няма эліна і іудзея, абразання і неабразання, варвара, скіфа, раба, свабоднага, а ўсё і ва ўсім — Хрыстос.
12 Дык апраніцеся, як выбранцы Божыя — святыя і ўлюбёныя — у міласэрнасць, дабрыню, пакорамудрасць, лагоднасць, доўгацярплівасць,
13 падтрымліваючы адзін аднаго і выбачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае скаргу; як і Госпад4 дараваў вам, так і вы даруйце.
14 А па-над усім гэтым апраніцесяў любоў, якая — сувязь дасканаласці.
15 І няхай мір Хрыста5 гаспадарыць увашых сэрцах, у які вы былі і пакліканы ў адным целе; і будзьце ўдзячныя.
16 Няхай слова Хрыстова багата жыве ў вас ва ўсёй мудрасці, навучайце і настаўляйце адзін аднаго псалмамі, гімнамі, духоўнымі песнямі, у ласцы спяваючы ў вашых сэрцах Богу6;
17 І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу Бацьку.
18 Жонкі, падпарадкуйцеся [сваім] мужам, як належыць у Госпадзе.
19 Мужы, кахайце [сваіх] жонак і не будзьце суровыя да іх.
20 Дзеці, слухайцеся бацькоў ва ўсім, бо гэта даспадобы Госпаду.
21 Бацькі, не раздражняйце вашых дзяцей, каб яны не заняпалі духам.
22 Рабы, слухайцеся ва ўсім цялесных гаспадароў, нез паказной паслужлівасцю, як тыя, хто дагаджаюць людзям, а ў шчырасці сэрца, баючыся Госпада.
23 Што ні рабілі б вы, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
24 ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ва ўзнагароду спадчыну, бо Вы служыце Госпаду Хрысту:
25 бо той, хто робіць няправедна, атрымае тое, што зрабіў няправедна, у Яго няма аглядак на асобы.

Зноскі:

7 3: У некат. рукап.: між іх.
13 4: У некат. рукап.: Хрыстос.
15 5: У некат. рукап.: Божы.
16 6: У некат. рукап.: Госпаду.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Каласянаў, 3 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да Каласянаў 3 раздзел в переводах:
Да Каласянаў 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.