Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да калассянаў, 3 Да калассянаў, 3 глава

1 Дык, калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, то шукайце ўзгорнага, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Богу;
2 аб узгорным думайце, а ня аб зямным.
3 Бо вы памерлі і жыцьцё вашае захавана з Хрыстом у Богу.
4 Калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё нашае, тады і вы зьявіцеся разам зь Ім у славе.
5 Дык умярцьвіце чэлясы вашыя, што на зямлі: блудадзейства, нячыстасьць, юр, ліхую пажадлівасьць і сквапнасьць, што ёсьць балванахвальства,
6 за якія прыходзіць гнеў Бога на сыноў супраціву,
7 сярод якіх і вы калісь хадзілі, калі жылі сярод іх.
8 Але цяпер і вы адкладзеце ўсё (гэтае): гнеў, лютасьць, злосьць, лаянку, брыдкаслоўе з вуснаў вашых;
9 ня хлусіце адзін аднаму, зьняўшы зь сябе старога чалавека зь ягонымі ўчынкамі
10 і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні на абраз Таго, Хто яго стварыў,
11 у якім няма ні элліна, ні жыда́, абразаньня і няабразаньня, ба́рбара, ськíта, раба, вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.
12 Дык, апранецеся, як выбраныя Бога, сьвятыя і любасныя, у пачуцьці міласэрнасьці, дабрыні, сьціпласьці, ціхасьці, доўгацярпеньня,
13 церпячы адзін воднага і даруючы адзін воднаму, калі хто на каго мае скаргу: як і Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.
14 А панад усім тым апраніцеся ў любоў (Боскую), якая ёсьць сукупнасьць даскана́ласьці.
15 І мір Бога хай пануе ў сэрцах вашых, да якога вы і прыкліканы ў адным целе, і будзьце ўдзячнымі.
16 Слова Хрыста хай у вас жыве і раскашуе; і вы, са ўсякай мудрасьцю навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі і гімнамі і богахвалебнымі сьпевамі, з удзячнасьцю Госпаду сьпяваючы ў сэрцы вашым.
17 І ўсё, што ні робіце, словам альбо ўчынкам, усё рабіце ў Імя Госпада Ісуса, дзякуючы Богу І Бацьку празь Яго.
18 Жонкі, будзьце паслухмянымі сваім мужом, як прыстойна ў Госпадзе.
19 Мужы, любіце жонак (сваіх) і ня будзьце суворымі да іх.
20 Дзеці, будзьце паслухмянымі бацька́м (у Госпадзе) ва ўсім; бо гэта заўгодна Госпаду.
21 Ба́цькі, ня раздражняйце дзяцей вашых, каб яны ня панíклі духам.
22 Рабы, будзьце паслухмянымі ва ўсім гаспадарам (вашым) паводля цела ня з угодлівасці, як тыя, што дагаджаюць чалавеку, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.
23 І ўсё, што ні робіце, рабіце ад душы, як Госпаду, а ня людзям,
24 ведаючы, што ад Госпада атрымаеце на ўзнагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
25 А той, хто паступае няправедна, атрымае (адпаведна) таму, што ўчыніў няправедна, бо ў Яго няма нясправядлівасьці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да калассянаў, 3 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.