Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да калёссан, 3 Да калёссан, 3 глава

1 А калі вы з Хрыстусам паўсталі, дык шукайце-ж наўзгорнага, дзе засеў Хрыстус праваруч Бога;
2 аб узвышным думайце, не аб зямным;
3 бо вы ўмярлі і жыцьцё вашае утоена з Хрыстусам у Богу;
4 калі-ж Хрыстус, які жыцьцём ёсьць вашым, зьявіцца, тады й вы разам зь Ім пакажацеся ў славе.
5 Прахтыкуйце, восьжа, умор нізкапохатных чэлесаў вашых: блудадзейства, распуснага бясстыдзтва, злоснае жорсьці, зажэрлівай прагавітасьці аж да балванахвальства.
6 За ўсё бо гэта падае гнеў Божы на сыноў няверства;
7 у якіх і вы калісь хадзілі, як жылі між імі.
8 Цяпержа гэта ўсё адкіньце: гнеў, закатную лютасьць, брыдамоўства.
9 Лгарства адзін другому, скінуўшы з сябе старога чалавека зь ягонымі паступкамі,
10 а прыадзеўшыся ў новага, (ўсьцяж) упадабняючагася пазнаваннем вобразу свайго Стварыцеля;
11 тым-то й няма (ўжо) Грэка, Жыда, абразання й неабразання, ні барбара, ні Скіта, ні нявольніка, ні вольнага, а ўсё ў ва ўсім — Хрыстус.
12 Прыазнадобцеся, восьжа, як выбранцы Божыя, сьвятыя й любыя, ў міласэрдзе прачулае, дабрату ласкавую, пакору, ціхасьць, лагоднасьць,
13 церпячы адзін другога й выбачаючы ўзаемна, каліб хто на каго скардзіўся: Як Госпад вам дараваў, гэтак і вы.
14 А над усё — (майце) любасьць, катора ёсьць вязьзю дасканальнасьці,
15 і супакой Хрыстусавы, да якога вы пакліканы з вадным целе, хай валадарыць у сэрцах вашых; дый будзьце ўдзячнымі.
16 Слова Хрыстуса хай жыве у вас з усёю шчодрасьцю: навучайце й настаўляйце адны другіх з усякай мудрасьцяй, пабуджаючыся псальмамі і гымнамі ды духоўнымі песьнямі, піаючы ў ласцы Богу шчырым сэрцам.
17 Усё, штою вы ні рабілі словам, ці дзелам, усё рабеце ў імя Усеспадара Езуса, дзякуючы праз Яго Айцу Богу.
18 Сужэнкі, будзьце падуладнымі мужом вашым, як прыстоіць па-Божаму.
19 Мужы, любеце сужэнак (вашых) і ня будзьце для іх прыкрымі.
20 Дзеці будзьце бацьком у ва ўсім паслухмянымі, бо гэта падабаецца Богу.
21 Бацькі, ня будзьце для дзяцей згрызьлівымі, каб яны ня падалі духам.
22 Слугі, будзьце ў ва ўсім паслушнымі гаспадаром сваім зямным, працуючы не для вока толькі прыпадабальнага, але із шчырым богабоязным сэрцам.
23 І ўсё, штоб ні дзеелі вы, дзейце ад душы, як (самому) Богу, а ня людзям;
24 ведаючы, што ад Бога атрымаеце заплату спадчыны, Хрыстусу Усеспадару служэце.
25 Хто бо крыўдзіць, атрымае адплату за тое, што паступаў крыўдна (нягодна), бо у Бога няма ўзірання на асобу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да калёссан, 3 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.