1 Абудзіся, абудзіся! Апрані моц тваю, Сыёне! Апрані шаты прыгажосьці тваёй, Ерусаліме, горад сьвяты! Бо ня ўвойдзе больш да цябе неабрэзаны і нячысты.
2 Абтрасіся ад пылу, устань, і сядай, Ерусаліме! Разьвяжы путы на шыі тваёй, паланянка, дачка Сыёну!
3 Бо гэта кажа ГОСПАД: «Задарма вы былі прададзеныя, і будзеце не за срэбра адкупленыя».
4 Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Народ Мой перш зыйшоў у Эгіпет, каб жыць там, і Ашур без прычыны прыгнятаў яго.
5 А цяпер што Мне тут [рабіць], кажа ГОСПАД, бо народ Мой забраны дарма? Тыя, што пануюць над імі, хваляцца, кажа ГОСПАД, і ўсьцяж, кожны дзень імя Маё зьневажаюць.
6 Дзеля таго народ Мой даведаецца імя Маё ў гэты дзень, бо Я — Той, Які гаворыць: “Вось Я!”»
7 Якія прыгожыя на гарах ногі тых, што дабравесьцяць і абвяшчаюць мір, дабравесьцяць дабро і абвяшчаюць збаўленьне, кажуць Сыёну: «Валадарыць Бог твой»!
8 Голас вартаўнікоў тваіх, яны ўзьнімаюць голас, разам сьпяваюць, бо на ўласныя вочы бачаць, як ГОСПАД вяртаецца на Сыён.
9 Гаманіце радасна і сьпявайце разам, руіны Ерусаліму, бо пацешыў ГОСПАД народ Свой, адкупіў Ерусалім!
10 Зьявіў ГОСПАД рамяно сьвятасьці Сваёй на вачах усіх народаў, і ўбачаць усе канцы зямлі збаўленьне Бога нашага.
11 Ідзіце, ідзіце! Выходзьце адтуль! Не дакранайцеся нячыстага! Выходзьце з сярэдзіны яго! Ачысьціцеся, вы, якія нясеце начыньні ГОСПАДА!
12 Бо вы выйдзеце, не сьпяшаючыся, і ня будзеце ісьці, быццам уцякаючы, бо пойдзе перад абліччам вашым ГОСПАД, а за вамі будзе аховай Бог Ізраіля.
13 Вось, будзе мець посьпех Слуга Мой, Ён узьнімецца і ўзьвялічыцца, і будзе вельмі вялікі.
14 Як шмат [людзей] аслупянела, [гледзячы] на Яго, бо так нялюдзка быў зьнявечаны выгляд Ягоны і постаць Ягоная [стала непадобная] на сына чалавечага.
15 Так шматлікія народы зьдзівяцца, і валадары закрыюць вусны свае перад Ім, бо ўбачаць тое, пра што ім ніколі не расказвалі, і зразумеюць тое, пра што ня чулі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 52 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.