1 Прачхніся, прачхніся, апраніся ў сілу сваю, Сыёне! апраніся ў вадзецьце вялічча свайго, Ерузаліме, места сьвятое! бо наперад ня ўвыйдзе ў цябе неабрэзаны а нячысты.
2 Атрусіся з пылу, падыйміся, сядзь, Ерузаліме; разьвяжы паварозы шыі свае, палоненая дачка Сыёну;
3 Бо гэтак кажа СПАДАР: «За нішто вы былі праданы, і бяз срэбра будзеце адкуплены;
4 Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР, — люд мой зышоў да Ягіпту калісь, пабыць там, і Асыранін уціскаў яго бяз дай прычыны.
5 А цяпер, што Імне тут? — агалашае СПАДАР, — што люд Мой узяты за нішто? што дзяржаўцы ягоныя прыводзяць яго да выку, — агалашае СПАДАР, — і кажначасна ўвесь дзень ганена імя Мае.
6 Затым люд Мой будзе знаць імя Мае; затым таго дня пазнае, што Я тый Самы, Каторы кажа: во Я».
7 Якія пазорныя на гарах ногі пасланца дабравесьці, што агалашае супакой, што прыносе дабравесьць дабра, што агалашае спасеньне, што кажа Сыёну: «Каралюе твой Бог»!
8 Голас вартаўнікоў тваіх — паднялі голас, разам пяюць; бо вока ў вока абачыць, як СПАДАР зьверне Сыён.
9 Выбухніце радасьцяй, пяіце разам вы, спустошаныя месцы Ерузаліму, бо СПАДАР пацешыў люд Свой, спас Ерузалім.
10 СПАДАР агаліў сьвятое плячо Свае на ачох усіх народаў, і ўсі канцы зямлі абачаць спасеньне Бога нашага.
11 Адыйдзіце, адыйдзіце, выйдзіце адгэнуль, не датыкайцеся нячыстага, выйдзіце з пасярод яго, ачысьціцеся, каторыя носіце спрат СПАДАРОЎ.
12 Вы, адылі, не хапліва выйдзеце ані ўцекамі пойдзеце; бо йдзець сьпераду вас СПАДАР, зьбіраньнік ваш, Бог Ізраеляў.
13 Вось, Слуга Мой будзе дзеяць разумна, узвышыцца, узьнясецца і будзе вельма высака.
14 Як шмат хто зумяваўся зь Цябе; від Ягоны быў так зьнішчаны, як ні ў кога, і выгляд Ягоны, як ні ў кога із сыноў людзкіх!
15 Так Ён зразе шмат якія народы: каралі зачыняць вусны свае перад Ім; бо тое, што ня было паведана ім, яны абачаць, і, чаго ня чулі, зразумеюць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 52 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.