1 Вось, не пакарацела рука СПАДАРОВА, каб магла спасаць, і не пацяжэла вуха Ягонае, каб магло чуць.
2 Адно бяспраўі вашы зрабілі падзел меж вас і Бога вашага, і грахі вашыя закрылі від Ягоны ад вас, каб Ён ня чуў;
3 Бо рукі вашыя ўпаганены крывёй і палацы вашы — бяспраўям; вусны вашы гукаюць ману; язык ваш мармоча несправядлівасьць.
4 Ніхто ня гукае да справядлівасьці ані прычыняецца за праўду; спадзяюцца на марнасьць і гукаюць ману, пачынаюць бяду і родзяць бяспраўе,
5 Выседжуюць яйцы базылішка і ткуць павучыньне. Хто пад’есьць гэтых яец — памрэць, а калі разаб’ець якое, — вылупіцца гадзіна.
6 Павучыньне іхнае ня годзіцца на адзецьце, і яны не накрыюцца вырабамі сваімі; справы іхныя — справы бяспраўя, і ўчынкі ўсілства ў руках іхных,
7 Ногі іхныя бягуць да ліха й барзьдзяць разьліваць нявінную кроў; думкі іхныя — думкі бяспраўя; спустошаньне а згуба на дарозе іхнай.
8 Дарогі супакою яны ня знаюць, і нямаш суду на сьценках іхных; сьцежкі свае скрывілі сабе; ніхто, што ходзе па іх, ня знае супакою.
9 Затым суд далёка ад нас, ані даганяе нас справядлівасьць; жджэм сьвятліні, але во цемра, — зьзяньня, але ходзім у цемрадзі.
10 Шчупаем, як нявісныя, сьцяну, і, як бязочныя, вошчупкам ходзім; спатыкаемся паўднём, як у сумараку, у цямноце, як мерцьвякі.
11 Мы ўсі равем, як медзьвядзі, і, як галубы, стогнем, стогнем; жджэм суду, але няма, — спасеньня — яно далёка ад нас;
12 Бо памножыліся выступы нашы супроці Цябе, і грахі нашыя сьветчаць супроці нас; выступы нашы з намі, і мы знаем бяспраўе свае.
13 Чынілі выступы й адракаліся СПАДАРА, адвярнуліся, каб ня йсьці за Богам нашым, гукаючы ўціск а бунт, пачынаючы а вымаўляючы із сэрца словы маны.
14 Адступіў назад суд, і справядлівасьць далёка; бо спаткнулася на вуліцы праўда, пасьцівасьць не магла ўвыйсьці.
15 І зьгінула праўда, і тый, што адыходзе ад ліха, робіцца здабыткам. І СПАДАР бачыў, было ліха ў ваччу Ягоным, бо няма суду.
16 І Ён бачыў, што ня было людзіны, і дзіваваўся, што ня было прычынцы; і плячо Яго памагло Яму, і справядлівасьць Ягоная падперла Яго.
17 Бо Ён адзеў справядлівасьць на сябе, як панцыр, і шолам спасеньня на галаву сваю, і ўбраўся ў тоґу помсты замест адзецьця, і ахінуўся, як ахілімам, рупатлівасьцяй,
18 Подле ўчынкаў Ён адплаце: гневам Сваім непрыяцелям, заплатаю Сваім праціўнікам, абтокам дасьць адплату.
19 І будуць баяцца ад захаду імені СПАДАРОВАГА і ад усходу сонца славы Ягонае; бо прыйдзе, як рака, непрыяцель, Дух СПАДАРОЎ спудзе яго.
20 «І прыйдзе Адкупіцель да Сыёну а да тых, што адвярнуліся ад выступу ў Якаву», — агалашае СПАДАР.
21 «А што да Мяне — вось, змова Мая зь імі, — кажа СПАДАР: — Дух Мой, каторы на табе, і словы Мае, каторыя Я ўлажыў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх ані ад вуснаў насеньня твайго, ані ад вуснаў насеньня насеньня твайго, — кажа СПАДАР, адгэтуль і на векі».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 59 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.