1 «Гукай горлам, не адзержуйся; як труба, узьнімі голас свой і абясьці люду Майму выступы ягоныя і дому Якававаму — грахі ягоныя;
2 Бо кажны дзень яны шукаюць Мяне й зычаць пазнаць дарогі Мае, бы народ, што чыніў справядлівасьць і суду Бога свайго не пакідае; яны пытаюцца ў Мяне праз загады справядлівасьці й зычаць дабліжыцца да Бога:
3 "Чаму мы постуем, а Ты ня бачыш, мучым душы свае, а Ты ня ведаеш?" Вось, у дзень посту свайго вы шукаеце сабе прыемнасьці і да ўсіх работаў сваіх стродка прыганяеце.
4 Вось, вы постуеце, каб сьперачацца а вадзіцца і біць вашым нягодным кулаком; наперад ня постуйце, як цяпер, каб пачуты быў на вышынях голас ваш.
5 Хіба такі мае быць пост, каторы Я абраў, дзень, каторага чалавек муча душу сваю, сьхінае, як трысьціну, галаву сваю, і зрэб’е а попел падсьцілае? ці гэта завеш ты постам і часам прыемным СПАДАРУ?
6 Ці ня гэта пост, што Я абраў, каб разьвязаць вязі нягоднаеьці, разьвязаць вязі йга, і пусьціць на волю ўцісьненых, і каб ты разарваў кажнае йго?
7 Ці ня ў тым, — каб ты адламіў галоднаму хлеба свайго, увёў у дом хадзякаў ўбогіх? калі ты абачыш голага, адзень яго й не хавайся ад свайго цела.
8 Тады выбухне, як зара, сьвятло твае, і ўздараўленьне твае борзда вырасьце, і пойдзе перад табою справядлівасьць твая, чэсьць СПАДАРОВА зьбярэць цябе.
9 Тады ты пагукаеш, і СПАДАР адкажа; будзеш гукаць, і Ён скажа: "Тут Я!" Калі ты аддаліш з пасярод сябе ўсе йго а паказаваньне палцам а гуканьне бяспраўя,
10 Калі ты аддасі галоднаму душу сваю і душу гаротніка насыціш; тады зазьзяе ў цемні сьвятліня твая, і цемрадзь твая будзе як паўдня;
11 І будзе вадзіць цябе СПАДАР кажначасна, і насыце ў сухменю душу тваю, і косьці твае ўмацуе, і ты будзеш як добра наводнены гарод, як жарало вады, каторага воды ніколі не высыхаюць.
12 І тыя, што зь цябе, адбудуюць вечныя разьвярненьні, поды пакаленьня а пакаленьня ты адбудуеш, і назавуць цябе папраўнікам разьвярненьняў, аднавіцелям сьцежак, жыць у іх.
13 Калі ты адвернеш нагу сваю ў сыботу, каб ня дойсьніць зычаньняў сваіх сьвятога дня Майго, і назавеш сыботу любатою, пасьвячанаю СПАДАРУ, пачэсьліваю, і ўсьціш яе, ня дойсьнячы дарогаў сваіх, і не знаходзячы сабе прыемнасьць і ня гукаючы пустых словаў;
14 Тады будзеш мець любату ў СПАДАРУ, і Я прычыню, што ты будзеш ехаць на вышыні зямлі, і буду жывіць ця спадкам Якава, айца твайго; бо вусны СПАДАРОВЫ казалі гэта».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 58 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.