1 Я даўся вышукаць тым, каторыя ня пыталіся Мяне, даўся знайсьці тым, што ніколі ня шукалі Мяне; Я сказаў: «Тут Я! тут Я!» народу, што ня зваўся імям Маім.
2 Выцягаў Я рукі Свае ўвесь дзень да люду ўпорлівага, што ходзе па нядобрай дарозе, подле думак сваіх,
3 Да люду, каторы кажначасна гнявіць Мяне перад відам Маім, абракае ў гародах і кадзе кадзіла на цэглах;
4 Каторы сядзіць на грабох і начуе ў патайных пячорах, есьць сьвіное мяса, і агідная страва ў судзьдзю іхным;
5 Каторы кажа: «Стой асобна, ня бліжся да мяне, бо я сьвятшы за цябе». Гэтыя — дым у нос Мой і цяпло, што гарыць увесь дзень.
6 Глянь, гэта напісана перад Імною: «Я ня змоўкну, але адплачу, навет адплачу ў заўлоньне іхнае.
7 Бяспраўі вашыя й разам бяспраўі бацькоў вашых, — кажа СПАДАР, — каторыя кадзілі на горах, і на ўзгорках блявузґалі Імне; затым Я адмераю бытую работу іхную ў грудзі іхныя».
8 Гэтак кажа СПАДАР: «Калі новае віно знойдзеце ў гранцы, тады кажуць: "Ня псуй яе, бо ў ёй дабраславенства"; так зраблю Я дзеля слугаў Сваіх, каб не загубіць іх усіх.
9 Я вывяду насеньне зь Якава і спадкаемцу гор Маіх — зь Юды, і спадуць яны абраным Маім, і слугі Мае будуць жыць там.
10 І будзе Шарон пасьцьбішчам драбному статку і даліна Ахор — месцам супачынку буйному статку люду Майго, што шукаў Мяне.
11 А вы, што пакінулі СПАДАРА й забыліся сьвятую гару Маю, што спраўляеце чэсьць Гаду і напаўняеце ўзьліваньне Мэні, —
12 Вас залічу пад меч, і ўсі вы ўклякнеце на зарэз за тое, што Я гукаў вас — і вы не адказалі, казаў вам — і вы ня слухалі, рабілі ліха ў ваччу Маім і абіралі сабе тое, што ня любе Імне».
13 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: «Вось, слугі Мае будуць есьці, але вы будзеце галадаваць; вось, слугі Мае будуць піць, але вы будзеце сьмягці; вось, слугі Мае будуць цешыцца, але вы будзеце асарамочаны;
14 Вось, слугі Мае будуць пяяць з радасьці сэрца, але вы будзеце крычэць із болю сэрца і будзеце выць ад патрышчаньня духа.
15 І пакінеце імя вашае абраным Маім на праклён; і зробе сьмерць табе Спадар Бог, і назавець слугаў Сваіх імям іншым,
16 Так што тый, каторы дабраславіцца на зямлі, дабраславіцца Богам вернасьці; і хто прысягае на зямлі, прысягае Богам верным; бо будуць забыты былыя клопаты і схаваны ад аччу Маіх;
17 Бо вось, Я ствару новыя нябёсы й новую зямлю, і бытыя ня будуць успамінаны і ня прыйдуць удум.
18 А вы будзеце весяліцца а цешыцца на векі з тога, што Я ствару; бо вось, Я ўчыню Ерузалім радасьцяй і люд яго весялосьцяй,
19 І буду цешыцца зь Ерузаліму і радавацца зь люду Свайго; і наперад голасу плачу а голасу галашэньня ня будзе чуць у ім.
20 І ня будзе там ужо сысуна й старога, што ня выпаўніў бы дзён сваіх; бо людзіна сту год будзе паміраць як маладзён; а грэшнік, хоць сту год, будзе праклінаны.
21 Яны будуць станавіць дамы й жыць; пасадзяць вінішчы й будуць есьці плады іх.
22 Яны ня будуць станавіць, а іншыя жыць; ня будуць садзіць, а іншыя есьці; бо, як дні дзерва, дні люду Майго, і працу рук сваіх зужывуць абраныя Мае.
23 Яны ня будуць працаваць задарма й ня будуць радзіць на страх сабе; бо яны насеньне, дабраславёнае СПАДАРОМ, і патомства іхнае зь імі.
24 І будзе, што ўперад, чымся яны пагукаюць, Я адкажу ім; пакуль яны будуць яшчэ мовіць, Я ўжо пачую іх.
25 Воўк і ягнё будуць пасьціцца разам, і леў, як буйны статак, будзе есьці салому, і гадзіне пыл будзе ежаю. Яны ня будуць шкодзіць ані нішчыць на ўсёй сьвятой гары маёй», — кажа СПАДАР.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 65 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.