1 А цяпер слухай, Якаве, слуга Мой, і Ізраелю, абраны Мой:
2 Гэтак кажа СПАДАР, што ўчыніў цябе і ўхармаваў цябе, ад улоньня памагаю табе: "Ня бойся, Якаве, слуга Мой, і ты, Ешуруне, абраны Мой;
3 Бо Я выльлю ваду на ўсьмяглага і цур’і на сухую зямлю, выльлю Дух Свой на насеньне твае і дабраславенства Свае на пагоны твае,
4 Каб яны расьлі меж травы, як вербы ля цур’ёў водаў".
5 Гэты скажа: "Я СПАДАРОЎ"; і гэны назавецца імям Якава; і гэны напіша рукою сваёю: "ДА СПАДАРА" і дасьць сабе мянушку "Ізраель"».
6 Гэтак кажа СПАДАР, Кароль Ізраеля, і Адкупіцель яго, СПАДАР войскаў: «Я першы, і Я апошні, і апрача Мяне няма Бога.
7 І хто як Я? Хай ён назавець а азнайме а выкладзе з парадку Імне; бо Я ўладзіў старавечны люд і прыйдучыя, і, што будзе, хай скажуць яму.
8 Ня бойцеся а не палохайцеся: хіба Я не паведамляў здаўна і не абяшчаў? Вы мае сьветкі. Ці ё Бог апрача Мяне? Але, нямаш гораду, ніякага ня ведаю».
9 Тыя, што робяць выразаныя, усі яны марнасьць, і дарагія рэчы іхныя бескарысныя, і яны самы сьветкі сабе; яны ня бачаць, ня ведаюць, каб маглі сароміцца.
10 Хто зрабіў бога й выліў выразанага, што бескарысны?
11 Вось, усі сябры ягоныя будуць засаромлены, і ўмелыя майстры — яны зь людзёў; няхай яны ўсі зьбяруцца, няхай стануць: яны будуць баяцца, усі разам засаромлены будуць.
12 Майстра зялезнае снадзі майструе і абрабляе яго на вугальлю, і абрабіў яго кляўцамі, і робе яго сілаю рук сваіх; ён выгаладніўся а высіліўся, ня піў вады й замлеў.
13 Сталяр нацягнуў шнюр і пазначыў яго алавянікам, ухармаваў яго долатам, абрысаваў яго цыркулям і зрабіў яго подле хвігуры людзіны, подле харашыні чалавека, каб мог быць у доме.
14 Ён насячэць сабе кедраў, і возьме кіпрыс а дуб, і выбяра сабе найшчытнейшае з памеж лесавых дзерваў; пасадзе кедру, а дождж вырасьце.
15 І будзе чалавеку на паліва, бо возьме зь іх і грэецца, таксама ён пале й пячэць хлеб; ён робе таксама бога й кланяецца, робе выразанага й падае перад ім.
16 Палавіцу пале ў цяпле, з палавіцаю яго есьць мяса, пячаць пячонку і, пад’еўшы, нават ён грэецца й кажа: «Ага, я ўгрэўся, я бачыў цяпло!»
17 І з астачы яго робе бога, выразанага свайго, падае перад ім, і сьціць, і моліцца да яго, і кажа: «Выбаў мяне, бо ты бог мой».
18 Яны ня ведалі ані разумелі, залепленыя вочы іхныя, каб не маглі бачыць, і сэрцы іхныя, каб не маглі цяміць.
19 І ніхто не разважае ў сэрцу сваім, нямаш веданьня ані цямленьня сказаць: «Палавіцу яго я спаліў у цяпле; нават таксама сьпёк хлеб на вугальлю яго, усмажыў мяса й зьеў; і з астачы яго зраблю агіду? ці буду падаць да калоды дзерва?»
20 Ён гоніцца за пылам; ашуканае сэрца зьвярнула яго на бок, каб ён ня мог выбавіць душы свае ані сказаць: «Ці не мана ў правай руццэ маёй?»
21 Памятуй гэта, Якаве а Ізраелю, бо ты слуга Мой; Я ўхармаваў цябе: ты Імне слуга; Ізраелю, Я не забудуся цябе.
22 Я выцер, як туман, выступкі твае і, як хмару, — грахі твае; зьвярніся да мяне, бо Я адкупіў цябе.
23 Пяіце, нябёсы, бо СПАДАР зьдзеяў; гукніце, нізіны зямлі; выбухніце, горы; пяіце, лесе й кажнае дзерва ў ім, бо СПАДАР адкупіў Якава і ўславіўся ў Ізраелю.
24 Гэтак кажа СПАДАР, Адкупіцель твой, што ўхармаваў цябе ад улоньня: «Я СПАДАР, што чыне ўсе, што адзін расьцягуе нябёсы, што расьцілае зямлю сам сабою,
25 Што нішча знакі манюкаў і ўводзе ў шал варажбітоў, што адкідае мудрых і робе веду іхную дурной,
26 Што зацьвярджае слова слугі Свайго, што дойсьніць раду пасланцоў Сваіх, што кажа Ерузаліму: "Ты будзеш заселены", і местам Юдэйскім: "Вы будзеце пастаноўлены, і Я аднаўлю разьвярненьне яго",
27 Што бяздоньню кажа: "Высахні, і рэкі твае Я высушу",
28 Што кажа праз Кіра: "Пастыр Мой, і ён выпаўне ўсі зычэньні Мае", кажучы Ерузаліму: "Ты будзеш збудаваны", і палацу: "Ты будзеш закладзены"».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 44 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.