1 Году сьмерці караля Узі я відзеў Спадара, на пасадзе высокім а паднятым седзячага, і крысы Ягоныя напоўнілі палац.
2 Сарахімы стаялі над ім; па шэсьць крылаў, па шэсьць крылаў у кажнага зь іх: двума закрываў від свой, і двума закрываў ногі свае, і двума лётаў.
3 І гукаў адзін да аднаго, і казаў: «Сьвяты, сьвяты, сьвяты СПАДАР войскаў; поўная ўся зямля славы Ягонае».
4 І захісталіся вушакі дзьверныя ад гуку гукаючага, і дом напоўніўся дымам.
5 І сказаў я: «Авохці імне, бо я загінуў; бо людзіна зь нячыстымі вуснамі я, і сярод люду нячыстых вуснаў я жыву, бо Караля, СПАДАРА войскаў, бачылі вочы мае».
6 Тады прыляцеў да мяне адзін із Сарахімаў, і ў руццэ ў яго жарына, узятая абцужкамі з аброчніку,
7 І даткнуўся да вуснаў маіх, і сказаў: «Гля, гэта даткнулася да вуснаў тваіх, і бяспраўе твае аддалена, і грэх твой прыкрыты».
8 І чуў я голас Спадара, што казаў: «Каго пашлю? і хто нам пойдзе?» Тады я сказаў: «Во я, пашлі мяне».
9 І Ён сказаў: «Пайдзі й скажы гэтаму люду: "Пачуць пачуеце, але не зразумееце, і абачыць абачыце, але не пазнаеце;
10 Зрабі сытым сэрца гэтага люду, ацяжары вушы ягоныя, адвярні вочы ягоныя, каб ён ня бачыў ачыма сваімі, і ня чуў вушыма сваімі, і ня цяміў сэрцам сваім, і не навярнуўея, і ня быў уздароўлены"».
11 І сказаў: «Пакуль, Спадару?» І Ён сказаў: «Пакуль ня спусьцеюць месты ад няменьня жыхараў, і дамы ад бязьлюдзьдзя, і зямля не абернецца ў пустыню».
12 І аддале СПАДАР чалавека, і будзе вялікае спусьценьне сярод краю.
13 Але застанецца яшчэ ў ім дзясятая часьць, і яна зьвернецца, і будзе спалена, як ліпа і як дуб, каторыя, хоць яны ськінулі лісты свае, але пень у іх». Так сьвятое насеньне будзе пнём ягоным».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 6 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.