1 Бо СПАДАР паспагадае Якаву, і ўзноў выбяра Ізраеля, і аселе іх на зямлі іхнай. І чужаземцы злучацца зь імі, і прылучацца да дому Якававага.
2 І люды возьмуць іх, і прывядуць іх на месца іхнае; і дому Ізраеляваму спадуць яны на зямлі СПАДАРОВАЙ за слугаў а нявольніцы. Яны зробяць палоненікамі тых, што апаланялі іх, і будуць панаваць над уцісканьнікамі сваімі.
3 І станецца таго дня, што СПАДАР супакое цябе ад смутку а ад дрыжэньня а ад цяжкое работы, каторую ты мусіў рабіць,
4 Ты вымавіш прыказь гэтую праз караля Бабілёнскага і скажаш: «Як мінуўся ўцісканьнік, мінуліся вымагаючыя золата!
5 СПАДАР зламіў кій нягодных, ськіпетру дзяржаўцаў;
6 Тый, што біў люды ў гневе кажначасным біцьцём, тый, што радзіў народы ў гневе, ё перасьледаваны, і ніхто не задзержуе.
7 Уся зямля супачывае й ціхая, але прарвалася пяцьцём.
8 Нават кіпрысы цешацца зь цябе, і кедры лібанскія: "Адгэнуль, як ты ляжыш, не падыймаўся сякач над намі".
9 І шэоль падыспадам дрыжыць дзеля цябе, каб сустрэць прыход твой; дзеля цябе прачхнуліся ўсі сьмяротныя сьцені, усі правадыры зямлі, падняў з пасадаў усіх каралёў народаў.
10 Усі яны адказалі й сказалі табе гэтак: "І ты стаў кволы, як мы, з намі ты зраўнаўся!"
11 Да шэолю ськінена пыха твая, гук гусьляў тваіх; чарвяк пасьцеля твая, і чырва накрыцьце твае.
12 Як зваліўся ты зь неба, дзяньніца, сыну раньня, разьбіўся воб зямлю ты, што кволіў народы!
13 Ты сказаў у сэрцу сваім: "Узыйду на неба, вышэй гвездаў Божых падыйму пасад свой і сяду на гары збору, на старанах поўначы;
14 Узыйду на вышыню булакоў, буду Падобны да Навышняга".
15 Ты, адылі, ськінены будзеш далоў да шэолю, да бакоў ямы!
16 Бачачыя цябе ўцямяцца ў цябе, ўважліва будуць глядзець на цябе: "Ці гэта муж, што прысіліў дрыжэць зямлю, трэсьці каралеўствы,
17 Што абярнуў сьвет у пустыню і разбурыў месты яго, што ня пушчаў двору вязьняў сваіх?"
18 Усі каралёве народаў, усі яны супачываюць у славе, кажны ў доме сваім;
19 Але ты выкінены з гробу, як агідны пагон, пакрыты забітымі, прабітымі мячом, апушчанымі меж каменьня ямы, як труп таптаны.
20 Ты ня злучышся зь імі ў магіле, бо ты спустошыў зямлю сваю, забіў люд свой; ніколі ня будзе менавана насеньне ліхадзеяў.
21 Прыгатуй зарэз сыном ягоным за бяспраўе айцоў іхных, каб яны не паўсталі, ня спала ім зямля, і не напоўнілі віду сьвету местамі».
22 «І Я паўстану на іх, — агалашае СПАДАР войскаў, — і адатну імя Бабілёну, і астачу, і сына, і ўнука», агалашае СПАДАР;
23 «І зраблю таксама яго дзяржаваю ежыкаў і воднаю багнаю, і зьмяту яго мятлою зьнішчэньня», — агалашае СПАДАР войскаў.
24 Прысягаў СПАДАР войскаў, кажучы: «Напэўна, як Я думаў, так будзе; і як Я плянаваў, так станецца,
25 Каб зламіць Асыра ў зямлі Маёй і патаптаць яго на горах Маіх; тады йго ягонае будзе зьнята зь іх, і цяжар здыймецца з плеч іхных».
26 Гэта рассудак да ўсяе зямлі, і гэта рука, выцягненая на ўсі народы;
27 Бо СПАДАР войскаў замерыў, і хто ўзруша? і рука Ягоная выцягнена, і хто адверне Яе?
28 Году сьмерці караля Агаза быў гэт’кі цяжар:
29 «Ня цешся ўся Піліста, што зломлены прут б’ючага цябе, бо ад гадавага караня выйдзе базылішк, і плодам ягоным — агняны лятучы смок.
30 І будуць пасьвіцца першакі галечаў, і бедныя будуць супачываць у бясьпечнасьці; і Я заб’ю карэнь твой галадоўю, і яна заб’ець астачу тваю.
31 Вый, брама, крычы, места, уся таючая Піліста; бо пойдзе дым з поўначы, і няма ні воднага ў збору іх».
32 І што тады адкажуць паслове народу? — што СПАДАР заклаў Сыён, і ў ім схаваюцца бедныя зь люду Ягонага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 14 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.