1 Цяжар узглядам пустыні ля мора. — Як віхры, што веюць з паўдня, ідзець яно з пустыні, з краю страшнага.
2 Цяжкая відзень была паведамлена імне: глабаньнік глабае, і пустошнік пустоша. Узыходзь, Еламе, аблягай, Мідзе! я суняў усі ўздыхі.
3 Затым напоўніліся сьцёгны мае болям, трудненьні схапілі мяне, як трудненьні парадзіхі. Я ў такіх сударгах, што ня чую; я так спалохаўшыся, што ня бачу.
4 Сэрца мае трывожыцца; я спалохаўшыся; вечар, радасьць мая, абярнулася імне ў страх.
5 Стол прыгатаваны, вартаўнік вартуе; ядуць, п’юць. Устаньце, князі, мажча шчыт.
6 Бо Спадар сказаў імне: «Ідзі, пастаў вартаўніка; хай скажа ён, што абача».
7 І бачыў ён цялежкі з паркамі коні, цялежкі, цягненыя асламі, цялежкі цягненыя вярблюдамі; і ўслухаўся з увагаю, зь вялікаю ўвагаю.
8 І закрычэў, бы леў: «Спадару мой! я стаю бязустанку на вартавой вежы ўдзень, і на месцу варты свае я стаяў усі ночы.
9 І вось, прыехалі цялежкі зь людзьмі паркамі коні». І адказаў: «Устаў, упаў Бабілён, і ўсі выразаныя багі ягоныя разьбіліся воб зямлю».
10 О малацьба мая, сыну току майго! я паведаміў вам тое, што чуў ад СПАДАРА войскаў, Бога Ізраелявага.
11 Цяжар узглядам Думы. — Да мяне хтось крычыць із Сэіру: «Вартаўніча! што ночы? вартаўніча! што ночы?»
12 Вартаўнік сказаў: «Настала раніца, і таксама ноч. Калі хочаце пытацца, то пытайцеся, зьвярніцеся».
13 Цяжар узглядам Арабы. — У лесе Арабскім начуйце, караваны Дэдановы!
14 Наўпярэймы ўсьмягламу выносяць ваду жыхары краю Фемінага, з хлебам пераймаюць валацугу;
15 Бо валочацца ад мячоў, ад найстранага мяча, і ад напятага лука, і ад цяжару вайны.
16 Бо гэтак Спадар сказаў імне: «Яшчэ за год, як гады найміцкія, і шчэзьне ўся слава Кідарова:
17 І астача ад ліку лучнікаў, дужасілаў сыноў кідарскіх зьменшыцца; бо СПАДАР, Бог Ізраеляў, казаў».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 21 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.