1 Гэтак кажа СПАДАР памазанцу Свайму Кіру, каторага правіцу Я дзяржу, каб услышыць народы перад ім, і Я расьперажу сьцёгны каралёў, каб адчыніць перад ім дзьверы, і брамы ня будуць замкнёны:
2 «Я пайду перад табою і зраўную ўзгоркі, паламлю мядзяныя дзьверы і парэжу зялезныя завалы.
3 Я аддам табе скарбы цямноты і схаваныя багацьце каб ты пазнаў, што Я СПАДАР, Каторы завець цябе на ймя, Бог Ізраеляў.
4 Дзеля Якава, слугі Свайго, і Ізраеля, абранага Свайго, Я назваў цябе імям тваім, дадаў табе імя, а ты Мяне ня знаеш,
5 Я СПАДАР, і няма іншага; апрача Мяне няма Бога: Я паперазаў цябе, дарма што ты Мяне ня знаеш,
6 Каб пазналі ад усходу сонца і ад захаду, што апрача Мяне няма, Я СПАДАР, і няма яшчэ нікога.
7 Я хармую сьвятліню і твару цемрадзь, раблю супакой і твару ліха; Я, СПАДАР, раблю ўсе гэта.
8 Капайце нябёсы зьверху, і няхай булакі ільлюць справядлівасьць; няхай адчыніцца зямля і няхай родзе спасеньне, і няхай справядлівасьць разам пушчае пагоны. Я, СПАДАР, стварыў гэта.
9 Бяда таму, хто сьперачаецца з тым, хто яго ўхармаваў, чэрап ізь земных чарапоў. Ці скажа гліна ганчару: "Што ты робіш?" альбо: "Чаму выраб твой ня мае рук?"
10 Бяда таму, хто кажа айцу: "Што ты родзіш?" альбо жонцы: "Што ты труднішся родамі?"»
11 Гэтак СПАДАР, Сьвяты Ізраеляў, і Каторы яго ўхармаваў: «Вы пытаецеся ў Мяне праз будучыню, праз сыноў Маіх і праз справы рукі Мае, вы хочаце расказаваць Імне?
12 Я ўчыніў зямлю і стварыў чалавека на ёй; Я рукою Сваёю расьцягнуў нябёсы і прызначыў усе войска іх.
13 Я пабудзіў яго ў справядлівасьці і ўсі дарогі ягоныя выпрастаю; ён пастанове места Мае й адашлець Маіх палоненікаў не за выкуп ані за лапан», — кажа СПАДАР войскаў.
14 Гэтак кажа СПАДАР: «Гарапашнасьць Ягіпцян і тавары Ефіоплян а Савеан, мужоў самавітых, пярэйдуць да цябе і будуць твае; яны пойдуць за табою; у ланцугох яны пройдуць і табе паклоняцца, будуць маліць цябе: "Адно ў цябе Бог, і няма іншага Бога"».
15 Запраўды Ты БОГ таямнічы, Бог Ізраеляў, Спас.
16 Яны будуць засаромлены а паганбены, усі зь іх; разам ізь імі зганьбяцца дзельнікі балваноў.
17 Ізраель будзе спасёны вечным спасеньням у СПАДАРУ; але, вы ня будзеце паганбены а засаромлены на векі вякоў.
18 Бо гэтак кажа СПАДАР, Каторы стварыў нябёсы, Ён ё Бог: ухармаваў зямлю і ўчыніў яе; і ўладзіў яе; стварыў яе не на пустыню; ухармаваў яе, каб была заселена: «Я СПАДАР, і няма яшчэ іншага.
19 Я не казаў патай, у цемным месцу зямлі; Я не сказаў насеньню Якававаму: "Дарма шукаеце Мяне". Я СПАДАР кажу справядлівасьць, агалашаю рэчы пасьцівыя.
20 Зьбярыцеся й прыйдзіце, дабліжчася, уцеклыя народы. Ня маюць веданьня тыя, што носяць дзерва, выразаных балваноў сваіх, і моляцца богу, што ня можа спасьці.
21 Скажыце й дабліжчася, парадзьцеся разам: хто абясьціў із старавечнага часу, сказаў гэта здаўна? ці ня Я, СПАДАР? і няма іншага Бога апрача Мяне; Я Бог справядлівы й спасаючы; няма апрача Мяне.
22 Зьвярніцеся да Мяне, і вы будзеце спасёныя; бо Я БОГ, і няма іншага.
23 Самым Сабою Я прысягаў, слова справядлівасьці вышла з вуснаў Маіх, і ня зьвернецца, што Імне паклоніцца кажнае калена, прысягае кажны язык.
24 Адно ў СПАДАРА, скажа ён Імне, справядлівасьці сіла; да Яго прыйдуць, і будуць засаромленыя ўсі, што ўзлаваліся на Яго.
25 У СПАДАРА аправіцца а ўславіцца ўсе насеньне Ізраелявае».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ісаі, 45 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда
  8. Ветхий Завет сегодня


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.